Пракуратура не знайшла парушэнняў закона ў збіцці апазіцыі

2009 2009-10-05T11:40:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сілавыя разгоны мірных акцыяў апазіцыі беларуская пракуратура апраўдвае.

Пракуратура Маскоўскага раёна адказала на скаргу актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі 16 ліпеня 2009 года.

16 ліпеня актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» праводзілі акцыю салідарнасці з палітвязнямі ля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску. Шасцёх удзельнікаў пікету затрымалі амапаўцы. Як нагадвае сайт jeans-by.com, у аўтобусе і ў дзяжурнай частцы РУУС затрыманых білі і абражалі.

У той жа дзень актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель, Максім Вінярскі і Алег Ладуцька падалі скаргу ў пракуратуру Маскоўскага раёна Менска на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Праверку фактаў, выкладзеных у скарзе, правёў памочнік пракурора Маскоўскага раёна Кучугурны Д.А., а яе вынікі зацвердзіў намеснік пракурора Мазоўка К.В.

Актывістам апазіцыі адмоўлена ў задавальненні іх скаргі і ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да амапаўцаў. «Падчас праведзенай праверкі, довады аб неправамерных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі аб'ектыўнага пацверджання не знайшлі, у сувязі з чым, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмоўлена на падставе п.2 ч.1 артыкула 29 КПК РБ, за адсутнасцю ў дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі складу злачынства», - кажацца ў адказе пракуратуры.

Разам з тым, падчас праверак былі выяўленыя асобы амапаўцаў, якія праводзілі затрыманне актывістаў апазіцыі. Гэта супрацоўнікі 5 роты ПМСП Чачко Р.А., Белаш І.М. і Гіль А.П. Яны таксама далі свае тлумачэнні адносна фактаў, выкладзеных у скарзе. У іх супрацоўнікі АМАПа заявілі, што нібыта не ўжывалі фізічную сілу ў дачыненні да актывістаў апазіцыі.

«Неправамерныя дзеянні з боку супрацоўнікаў міліцыі пачаліся пасля таго, як мы запатрабавалі, каб яны назваліся і назвалі прычыну затрымання, -- пракаментаваў адказ з пракуратуры Алег Ладуцька. -- Адпіскі, якія прыходзяць з пракуратуры на скаргі актывістаў апазіцыі, абураюць. Практычна заўсёды падчас затрымання ўдзельнікаў мірных акцыяў апазіцыі ўжываецца фізічная сіла менавіта з боку супрацоўнікаў ПМСП, сыплюцца пагрозы і абразы. Нават калі навокал прысутнічаюць журналісты, як гэта было 9 і 16 верасня, амапаўцы паводзяць сябе неадэкватна. Калі пракуратура не заўважае гэтых відавочных фактаў, дык яна альбо сляпая, альбо з'яўляецца саўдзельнікам такіх правапарушэнняў».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international