Мінюст абяцае праўкі ў артыкуле 193.1

2009 2009-10-02T10:12:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэлегацыя Асамблеі НДА на канфэрэнцыі АБСЭ ў Варшаве агучыла сваю пазыцыю адносна праблемы наяўнасьці ў Беларусі крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі.

У межах штогадовай нарады АБСЭ па чалавечым вымярэньні прадстаўнікі Асамблеі няўрадавых арганізацыяў зладзілі круглы стол “193.1: Крымінальны перасьлед за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі”. Падчас мерапрыемства прысутных азнаёмілі са зьместам артыкула 193.1 палітыка-прававым кантэкстам яго ўзьнікненьня, распавялі ўдзельнікам пра практыку ўжываньня артыкула 193.1 КК у дачыненьні да ўдзельнікаў незарэгістраваных няўрадавых арганізацыяў ў 2006-2009 гг. Сярод выступоўцаў -- Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч (ПЦ «Вясна»), Алёна Валынец і Юры Чавусаў (Асамблея НДА Беларусі).

У межах круглага стала прадстаўнікі Асамблеі адзначылі: “Мы, усе выступоўцы, зьяўляемся крымінальнымі злачынцамі паводле беларускага заканадаўства. Але мы цьвёрда перакананыя, што праблема ня ў нас, а ў законах і дзяржаве, якая аўтаматычна запісвае ў злачынцы тысячы беларускіх грамадзянаў, адначасова масава адмаўляючы ў рэгістрацыі і забараняючы незарэгістраваныя ініцыятывы».

Была прадстаўленая грамадзкая кампанія “Стоп 193.1”, адбылася прэм’ера мультфільмаў, які высьмейваюць абсурднасьць артыкула 193.1. Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства далі ацэнку нядаўнім заявам Мін'юста. За апошні месяц органам рэгістрацыі было зроблена некалькі недвухсэнсоўных сыгналаў, якія сьведчаць пра намер уладаў адмяніць
крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, зьмяніўшы яе на адміністратыўную. У прыватнасьці,
чыноўнік зь Мінюста і падчас канфэрэнцыі АБСЭ па чалавечым вымярэньні ў чарговы раз паабяцаў, што зьмены ў Крымінальны кодэкс будуць унесеныя.

Разам з тым, як адзначыла выканаўчы дырэктар Асамблеі Алёна Валынец, “абяцальная рыторыка – звычайная для беларускіх уладаў, мы да яе ўжо даўна прывыклі. Аднак  грамадзянская супольнасьць задаволіцца толькі канкрэтнымі зьменымі і крокаму ў накірунку паляпшэньня сытуацыі са свабодай асацыяцыяў. Першым такім крокам можа стаць скасаваньне артыкула 193.1 і любой адказнасьці, у тым ліку адміністрацыйнай, за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў”, -- падкрэсьліла Алёна Валынец.

У працы круглага стала “193.1: Крымінальны перасьлед за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі” удзельнічалі каля 30
чалавек з розных краінаў. Сярод прысутных – і прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Беларусі зь Міністэрства замежных справаў, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства унутраных справаў.

У выніку мерапрыемства многія замежныя ўдзельнікі выказалі жаданьне далучыцца да кампаніі “Стоп 193.1”. “Мы разрукавалі звароты, якія можна падпісаць і даслаць у беларускія ўладныя інстанцыі. Спадзяемся, ад гэтага будзе вынік і замежнікі таксама далучацца да нашай барацьбы”, -- зазначыла Алёна Валынец.

У той жа час, як паведамляе "Наша Ніва", начальнік аддзела па рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі Алег Сліжэўскі, які браў удзел у канферэнцыі, паабяцаў, што ў Крымінальны кодэкс будуць унесеныя праўкі адносна артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international