Вярхоўны суд Беларусі пакінуў Юзэпчуку сьмяротны прысуд

2009 2009-10-02T09:43:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыўся разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Юзэпчука, які 29 чэрвеня Брэсцкім абласным судом быў прыгавораны да сьмяротнай кары. Скарга пакінутая без задавальненьня

За ўчыненьне серыі забойстваў пажылых жанчын абласны суд прыгаварыў 30-гадовага жыхара Драгічынскага раёна Васіля Юзэпчука да сьмяротнай кары, яго 28-гадовага хаўрусніка Сяргея Гучэнку — да пажыцьцёвага зняволеньня з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму.
Гэтыя  забойствы былі ўчыненыя з мэтай завалоданьня грашовымі сродкамі пажылых жанчын. Пяці з іх было больш за 70 гадоў.
Яшчэ адзін смяротны прысуд у гэтым годзе быў вынесены Мeнскім абласным судом 17 ліпеня. Да вышэйшай меры пакараньня прыгавораны 25-гадовы жыхар Салігорска Андрэй Жук за забойства ў лютым гэтага года двух супрацоўнікаў СВК "Бальшавік-Агра", якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства.

Нагадаем, што рашэньне Вярхоўнага суду Беларусі можа быць перагледжана ў надзорным парадку Калегіяй Вярхоўнага суду. Затым у асуджанага застаецца яшчэ адзін шанец – звярнуцца ў Камісію па памілаваньнях пры Прэзідэнце краіны. Дагэтуль вядомы толькі адзін факт, калі камісія прыняла станоўчае рашэньне

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international