Аштрафаваны пастар царквы “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка

2009 2009-10-01T13:46:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gancharenka.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Суд Маскоўскага раёну аштрафаваў пастара царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку на 12 базавых (420 тысяч рублёў). Пастара абвінавацілі ў тым, што ён чыніў перашкоды супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, каб тыя агледзелі будынак.

Фармальнай падставай для складаньня пратаколу стаў выпадак, калі вернікі суполкі “Новае жыцьцё” не пусьцілі ў свой храм супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацый. Вернікі на агульным сходзе вырашылі не пускаць прадстаўнікоў розных структураў у свой храм на знак пратэсту супраць палітыкі гарадзкіх уладаў.

Нагадаем: канфлікт паміж пратэстанцкай суполкай і гарадзкімі ўладамі пачаўся ў жніўні 2005 году. Вернікаў спачатку пазбавілі зямельнага надзелу, а потым і храму (былога калгаснага кароўніка на ўскрайку Менску, які вернікі набылі і адрамантавалі за свае грошы). Пасьля гэтага пастара Вячаслава Ганчарэнку і адміністратара царквы Васіля Юрэвіча некалькі разоў штрафавалі за правядзеньне несанкцыянаваных набажэнстваў.

Вернікі распачалі пост-галадоўку і ў выніку пастара запрасілі ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі. Яму паабяцалі вырашыць усе пытаньні ў судзе на карысьць вернікаў.

Сёлета Вышэйшы гаспадарчы суд пацьвердзіў усе ранейшыя рашэньні і вернікі прайгралі суд па ўсіх пазыцыях.

У адказ вернікі вырашылі не пускаць у храм прадстаўнікоў розных ведамстваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international