Міліцыя замаўляе збіццё актывістаў

2009 2009-10-01T09:50:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

30 верасня ўвечары ў цэнтры Віцебска на сябра “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Алеся Галаваня напалі 5 чалавек, аднаго з іх удалася затрымаць сябру КХП-БНФ Сяргею Каваленю. Затрыманы паведаміў, што збіццё Галаваня было замоўлено супрацоўнікамі віцебскай міліцыі ў якасці помсты за скаргу, якую Алесь Галавань напісаў на імя начальніка Чыгуначнага РАУС Віцебска наконт дзеянняў яго падначаленых.  

 

Нагадаем, 27 верасня Галавань быў затрыманы за распаўсюд бюлетэняў “Прамень” і “Крыніца”, а таксама іншых інфармацыйных матэрыялаў БХД. Падчас знаходжання Алеся ў пастарунку, міліцыянты дазволілі сабе правакацыйныя і некарэктныя выказванні наконт беларускай мовы і яго рэлігійных перакананняў. У сваёй скарге актывіст БХД пералічыў усе нанесеныя яму абразы.

Калі Алеся Галаваня збівалі, яму перадавалі “прывітанні” ад кіраўніка Кастрычніцкага РАУС Віцебска Каліноўскага і адказнага за масавыя мерапрыемствы ў гарадской адміністрацыі Скарыновіча. З гэтымі асобамі актывіст БХД неаднаразова сутыкаўся падчас правядзення акцыяў.

 

На дадзены момант Алесь Галавань знаходзіцца на судмедэкспертызе.

 

Прэсавая служба “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства