Сябры НДА заявілі пра недастатковую дэмакратызацыю грамадства нашай краіны
30.09.2009.
Тэгі: грамадскія арганізацыі, АБСЕ, грамадзянская супольнасць.
Крыніца: .
Пра недастатковую дэмакратызацыю беларускага грамадства заявілі прадстаўнікі трэцяга сектара на 14-й нарадзе АБСЕ па разглядзе выканання дзяржавамі-ўдзельніцамі абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння, якая праходзіць у Варшаве.
У працы форуму бяруць удзел нацыянальныя дэлегацыі, прадстаўнікі нацыянальных і міжнародных няўрадавых арганізацый больш як з 50 краін. На 14-ю нараду АБСЕ запрошаны прадстаўнікі беларускіх праваабаронцаў, Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Гомельскага дэмакратычнага форуму. З іх вуснаў прагучала меркаванне аб недастатковых дзеяннях уладаў для пабудовы грамадзянскай супольнасці, аб праблемах трэцяга сектара — парушэннях правоў на свабоду мірных сходаў, крымінальным пераследзе членаў незарэгістраваных грамадскіх арганізацый.
А вось афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі, наадварот, заявілі пра свабоду асацыяцый у краіне, паведамляе БелаПАН.
Навіны па тэме
04.03.2010 Вярхоўны суд: адмова “Залатому льву” ў рэгістрацыі – законная
01.03.2010 "Малады фронт" чарговы раз падаў у Мінюст дакумэнты на рэгістрацыю
05.02.2010 Асамблея НДА: У Эўранэсце мусяць быць прадстаўленыя ня толькі палітычныя партыі
14.01.2010 Асамблея падала дакумэнты на рэгістрацыю
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






