Свабодны прафсаюз Беларускі застаўся без памяшканьня

2005 2005-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках радыё Свабода, Свабодны прафсаюз Беларускі пазбаўлены права арэнды памяшканьня на вуліцы Захарава, 24 ў Менску й гэтымі днямі вымушаны пакінуць штаб-кватэру. Такое рашэньне прыняў Гаспадарчы суд Менску паводле пазову адміністрацыі ЖРЭА Партызанскага раёну сталіцы. Прычынай сталася, нібыта, пратэрміноўка арэнднай платы. Гэткім чынам Свабодны прафсаюз пазбаўлены юрыдычнай адрэсы, і ў зьвязку з гэтым лідэры арганізацыі асьцерагаюцца новых карных захадаў уладаў.

Першаснае судовае рашэньне пра высяленьне было прынятае ў адсутнасьць прадстаўнікоў Свабоднага прафсаюзу. Кіраўніцтва арганізацыі яго абскардзіла, і Гаспадарчы суд Менску адмяніў гэтую пастанову як незаконную. Але адначасна суд прыняў новае рашэньне пра пазбаўленьне права арэнды. Гэткім чынам, апэляваць да правасудзьдзя стала заняткам бессэнсоўным, і цяпер прафсаюз мусіць высяляцца літаральна на вуліцу – кажа лідэр арганізацыі Генадзь Быкаў. Пазбаўлены юрыдычнага адрасу Свабодны прафсаюз тэрмінова шукае новае памяшканьне, але пакуль безвынікова.

Генадзь Быкаў заяўляе, што адказныя супрацоўнікі Мін'юсту папярэдзілі, што маюць намер абмеркаваць з кіраўніцтвам прафсаюзу некаторыя пытаньні. Паводле спадара Быкава, ня выключана, што гаворка будзе тычыцца менавіта юрыдычнай адрэсы. Вось як гэтую сытуацыю камэнтуе лідэр незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч: “Прафсаюз Быкава, як і наш – ён не ўваходзіць у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі, а таму ўлада, відаць, лічыць, што такіх прафсаюзаў і не павінна быць. З гэтай нагоды, відаць, усё і робіцца ціхімі крокамі, але з адным вынікам – каб незалежныя прафсаюзы не існавалі на тэрыторыі Беларусі.”

Паводле спадара Фядыніча, днямі яго выклікалі ў Пракуратуру краіны, дзе ён мусіў пісаць тлумачальную запіску з прычыны публікацыі ў прафсаюзным інфармацыйным бюлетэні “Экспрэс-інфо” паведамленьня пра дрэннае эканамічнае й сацыяльнае становішча на шэрагу прамысловых прадпрыемства Магілёву. У пракуратуры заявілі, што артыкул утрымлівае шмат “нэгатыўнай інфармацыі”.

Акрамя таго, 19 кастрычніка ў Савецкім судзе Менску распачынаюцца слуханьні ў справе адмовы адміністрацыі менскага аўтазаводу рэгістраваць першасную суполку прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international