viasna on patreon

У Баранавічах рыхтуюць пікеты супраць сьмяротнага пакараньня

2009 2009-09-28T10:12:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы з Баранавічаў Сяргей Гоўша, Карней Пятровіч і Віктар Сырыца накіравалі заяву на імя старшыні гарвыканкама пра намер правесьці 10 кастрычніка пікетаваньне супраць пакараньня смерцю.

 

Паколькі гэты дзень Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла Усеагульным днём супраць смяротнага пакараньня, актывісты паспрабуюць прыцягнуць увагу грамадскасьці горада і мясцовых уладаў да праблемы гэтага варварскага віду пакараньня ў нашай краіне.

 

Правабаронцы лічаць,  што “смяротнаму пакараньню няма месца ў цывілізаваным ды дэмакратычным грамадстве, заснаваным на верхавенстве права. І пакуль смяротная кара будзе прымяняцца, заўсёды будзе існаваць рызыка пакараньня невінаватага чалавека”.

 

Зыходзячы з арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якім свабода мірных сходаў гарантуецца дзяржавай, праваабаронцы просяць мясцовыя ўлады прыняць усе неабходныя меры дзеля ажыццяўленьня канстытуцыйнага права на мірныя сходы.

 

Нагадаем, што Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль выкарыстоўваецца смяротнае пакараньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства