З Юрыя Лявонава знялі ўсе абвінавачанні

2009 2009-09-25T09:13:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lavonau.jpg
Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

З былога палітвязьня, ваўкавыскага прадпрымальніка Юрыя Лявонава зьнялі ўсе абвінавачаньні і спынілі супроць яго крымінальны перасьлед.

Пастанову аб прыпыненьні справы адносна Юрыя Лявонава аб падпале дома міліцыянта падпісаў сьледчы з Галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Клачко. Сёньня гэтую пастанову далі на рукі Юрыю Лявонаву.

Таксама ў міліцыі Лявонаву паведамілі, што супроць яго заводзілася справа ў сувязі з тым, што ён нібыта ведаў пра падрыхтоўку нейкага злачынства, але не паведаміў. Аднак з-за даўнасьці часу — бо ад тых падзей мінула болей за 2 гады — гэтую справу таксама закрылі.

Што да абвінавачаньня ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску, як вядома, яны ня зьнятыя з былога начальніка Лявонава ў фірме «Ніка-транс» Мікалая Аўтуховіча і былога вайскоўца Ўладзімера Асіпенкі. Вось як Юрый Лявонаў пракамэнтаваў пэрспэктывы далейшага расьсьледаваньня гэтай справы адносна Аўтуховіча і Асіпенкі:

«Для іх насамрэч гэта можа быць таксама добрым знакам. Паколькі

недаказанасьць удзелу ў злачынстве аднаго зь фігурантаў справы дае шанцы і астатнім на тое, што іх удзел таксама ня будзе даказаны. Але, як мне сёньня падаецца, справу ў суд усё ж перададуць.

Усё ідзе да таго. Таму зараз вельмі важна, каб суд быў адкрытым. І я зраблю дзеля гэтага ўсё магчымае. Усё, што ад мяне залежыць, буду рабіць, каб працэс быў адкрытым. Што да мяне, то мой статус зьмяніўся. Ад 18 гадзіны вечара я цалкам вольны чалавек».

Юрый Лявонаў ня выключыў, што яму прыйдзецца быць на судзе над Аўтуховічам і Асіпенкам сьведкам. Паводле Юрыя Лявонава, справа можа патрапіць у суд у канцы кастрычніка.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international