ЖРЭА у Магілёве запатрабавала высялення абласнога аддзялення партыі БНФ

2009 2009-09-24T15:58:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud3.jpg

Гаспадарчы суд Магілёўскай вобласці разглядзеў позву ЖРЭА Ленінскага раёна Магілёва ў дачыненні да абласнога аддзялення партыі БНФ “Адраджэнне”

Жыллёва-рамонтна эксплуатацыйная арганізацыя запатрабавала высялення абласнога аддзялення партыі БНФ з офіса ў Магілёве і выплаты арэнднай платы ў памеры 5 мільёнаў  рублёў. Аднак, суддзя пасля азнаямлення з дакументамі па дадзенай справе, прапанаваў ЖРЭА пайсці на “міравую” – распавёў Рацыі старшыня абласной арганізацыі БНФ Рыгор Кастусёў:

- Мы прадаставілі ўсе дакументы, што мы праплацілі за арэнду офіса, і ўсе неабходныя дакументы для суда. Суд разглядзеў нашы дакументы, і прапанаваў пазоўніку (гэта камунальна-унітарнае прадпрыемства жыллёва-рамонтна эксплуатацыйнага ўпраўлення Ленінскага раёна Магілёва), каб ён заключыў з намі міравое пагадненне. Таму што прычыны на высяленне, пра якую заяўляў пазоўнік, няма. Але пазоўнік працягвае настойваць на тым, каб нас высяліць. Суддзя даў яму тэрмін падумаць, правесці зверку праплат за арэнду разам з намі. Пасля суд яшчэ раз правядзе паседжанне і вынясе канчатковы вердыкт.


Суддзю таксама здзівіў той факт, што ЖРЭА перад тым, як звяртацца ў суд, ніякіх патрабаванняў да самой партыі не выставіла, у тым ліку не даслала плацёжнага паведамлення. Адзначым, што з офіса партыю БНФ у Магілёве ўжо спрабавалі высяліць у 2007 годзе. Тады памяшканне офіса спрабавалі аддаць іншаму прадпрыемству.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international