Ізноў перасьледуюць беларускіх палякаў

2005 2005-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 кастрычніка польская «Gazeta Wyborcza» напісала, што пасьля некаторага перапынку, у Беларусі ізноў пачаўся перасьлед лідэраў непрызнаванага афіцыйным Менскам кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі. “Пасьля некалькіх тыдняў адноснага спакою, беларускія ўлады ізноў пачалі перасьлед лідэраў СПБ. Двое намесьнікаў старшыні саюзу Юзэф Пажэцкі і Веслаў Кеўляк, а таксама двое журналістаў - Анджэй Пачобут, Анджэй Пісальнік і лідэр гарадзенскай суполкі Мечыслаў Яцкевіч былі выкліканыя ў міліцыю”, - піша “Gazeta Wyborcza” ў артыкуле “Ізноў перасьледуюць палякаў”.

Штодзёньнік адзначае, што беларускія ўлады абвінавачваюць гэтых людзей у сувязі з падзеямі ў Шчучыне і Ваўкавыску, аднак ніводзін з выкліканых у міліцыю не зьявіўся, бо позвы не былі ўручаныя ім асабіста, але пакінутыя ў паштовых скрынках.

«Gazeta Wyborcza» цытуе словы аднаго з актывістаў СПБ, які кажа, што беларускія ўлады хутчэй за ўсё чакалі вынікаў выбараў у Польшчы і цяпер ізноў пачнуць рэпрэсіі супраць актывістаў Саюзу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international