Журналіста перасьледуюць спэцслужбы

2009 2009-09-24T15:29:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

23 верасьня ў кватэру берасьцейскага журналіста Зьмітра Кіселя, які супрацоўнічае з Радыё Рацыя, спрабавалі ўварвацца два чалавекі ў цывільным.

“Яны сказалі, што трэба праехаць зь імі ў пракуратуру. Мне сапраўды прыходзіў пазоў, каб зьявіцца ў пракуратуру, але там быў пазначаны заўтрашні дзень — 24 верасьня. Я ж папярэджваў, што сёньня зьявіцца не магу, бо здаў пашпарт на атрыманьне замежнай візы”, — паведаміў Зьміцер Кісель.

Раней Зьміцер Кісель атрымліваў тэлефонныя пагрозы з папярэджаньнямі, што будзе мець непрыемнасьці, калі ня спыніць журналісцкую дзейнасьць. У пракуратуры Берасьця лічаць, што журналіст працуе без акрэдытацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international