Сьяротнае пакараньне, якое дагэтуль ужываецца на Беларусі, парушае самае асноўнае права чалавека – права на жыцьцё.

2005 2005-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 кастрычніка ў сьвеце адзначаўся дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Па зьвестках радыё Свабода, Еўрапейскія і міжнародныя арганізацыі крытыкуюць Беларусь за ўжываньне сьмяротнага пакараньня і практыку выкананьня сьмяротных прысудаў.

Беларусь і Узбэкістан застаюцца апошнімі краінамі на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу, дзе дагэтуль ужываецца сьмяротная кара. Гэта адзначыў у сваім звароце, прымеркаваным да Ўсясьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня, кіраўнік ПАСЭ Рэнэ Ван дэр Ліндэн.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў мае прэтэнзіі да Беларусі ня толькі ў сувязі з захаваньнем сьмяротнай кары, але і адносна формы выкананьня сьмяротных прысудаў. У адмысловым мэмарандуме ААН ў справе катаваньняў выкананьне сьмяротнай кары ў Беларусі прыроўненае да катаваньня. З гэтым цалкам згодны праваабаронца зь Беларускага Хэльсынскага камітэту Зьміцер Маркушэўскі, які неаднаразова супрацоўнічаў з ААН ў галіне правоў чалавека: “Асуджаныя да сьмяротнага пакараньня ўтрымліваюцца ў асобных камэрах, ім забароненыя любыя зносіны са зьнешнім сьветам. Нават перапіска, ўсё цалкам забаронена. Яны ня ведаюць, калі будзе адбывацца пакараньне. Такім чынам гэтыя людзі кожную хвіліну жывуць у сьмяротным жаху. І тое ж самае адбываецца са сваякамі і блізкімі пакаранага на сьмерць чалавека. Тыя таксама ня ведаюць, калі яго пакараюць, ці ўжо не пакаралі, і нават ніколі не даведаюцца, дзе яго пакараюць”.

Паводле дадзеных дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС, з 1997 году ў Беларусі было вынесена 126 сьмяротных прысудаў. У дэпартамэнце між тым кажуць, што за апошнія гады колькасьць сьмяротных прысудаў паменела: калі напрыканцы 1990 гадоў суды выносілі па 30-40 сьмяротных прысудаў штогод, дык ў 2003-м годзе было вынесена ўжо толькі 4, а летась толькі 2 сьмяротныя прысуды. Але ці магчыма ад іх цалкам адмовіцца? Шмат хто зь міліцыянтаў лічыць, што – не. Гэтак, у прыватнасьці, мяркуе намесьнік начальніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Юры Барэнкоў.

Менскі сьледчы ізалятар – адзінае месца ў Беларусі, дзе выконваюцца сьмяротныя прысуды.Звычайна праходзіць ня меней за год паміж вынясеньнем прысуду і яго выкананьнем. Асуджаны на сьмерць мае права абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе, а апошняй ягонай надзеяй ёсьць камісія ў справе памілаваньняў, якая дзейнічае пры прэзыдэнце Беларусі. Любое з рашэньняў гэтай камісіі падпісвае асабіста Аляксандр Лукашэнка.

***
У 1996 годзе ў Беларусі быў праведзены рэфэрэндум, на якім большасьць выказалася за захаваньне сьмяротнай кары, ад якой цалкам адмовіліся ў Эўропе. З тых часоў афіцыйныя асобы ў краіне менавіта вынікамі рэфэрэндуму тлумачаць тое, што гэтае пакараньне застаецца сярод дзейных у Крымінальным кодэксе краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international