У забруджаных пасьля Чарнобыльскай катастрофы вёсках зноў прапісваюць людзей

2005 2005-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскай вобласьці нанова пачалася прапіска жыхароў, якія раней былі выселеныя з заражаных радыяцыяй вёсак. Аляксандар Лукашэнка на “Дажынках” у Слуцку нават заявіў, што ў адсяленьні вёсак пасьля Чарнобылю вінаватая апазыцыя — як вынік, нібыта многія жыхары былі выселены з найбольш урадлівых земляў.

Жыхароў вёсак Кавалі і Сабалі, што знаходзяцца непадалёку ад райцэнтру Брагін, адсялілі на чыстыя тэрыторыі адразу пасьля чарнобыльскай катастрофы. Аднак неўзабаве некаторыя зь іх вярнуліся сюды назад. Апрача таго, напрыклад, у Сабалях, пасяліліся некаторыя ўцекачы з канфліктных раёнаў былога Савецкага Саюзу. Цяпер іхнае пражываньне тут узаконена.

Кіраўнік справаў Бранінскага райвыканкаму Валер Чэкан распавёў радыё Свабода, што нешматлікіх жыхароў вёсак Кавалі і Сабалі, якія цяпер аднесеныя да гораду, згодна з рашэньнем райвыканкаму прапісваюць у звычайным парадку.

Заканадаўчай паставай для прапіскі жыхароў у раней выселеных вёсках сталі пастановы ўраду наконт пераводу паселішчаў з зонаў, моцна заражаных радыяцыяй, у меней заражаныя. Выканаўчыя органы вырашаюць, да якога сельскага савету ці райцэнтру аднесьці гэтыя пачысьцелыя вёскі.

Вяртаньне жыхароў у раней выселеныя вёскі запатрабавала клапаціцца ня толькі пра прысядзібныя ўчасткі, але і пра побыт людзей. Выканаўчыя структуры сутыкнуліся зь вялікай праблемай. Калі прапісаць людзей, то трэба ім забясьпечваць і сацыяльныя ўмовы. Аднаўляць крамы, мэдпункты, працоўныя месцы для аднаго-двух дзясяткаў чалавек эканамічна нямэтазгодна. Але ў заканадаўстве такая норма не запісана. З гэтай прычыны толькі на Гомельшчыне 188 населеных пунктаў лічацца праблемнымі. Прапісаць людзей там можна, а жыць па-людзку — нельга.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international