БАЖ заклікае прыцягнуць вінаватых да адказнасці

2009 2009-09-23T16:57:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» падрыхтавала звароты да пракурора г. Мінска Мікалая Куліка і міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова з нагоды перашкодаў, якія міліцыя чыніла журналістам 16 верасня.

У прыватнасці, арганізацыя заклікала сталічнага пракурора забяспечыць «прыцягненне да адказнасці асобаў, якія аддавалі і выконвалі загады на стварэнне перашкодаў журналісцкай дзейнасці» і «патрабаваць ад ГУУС Мінгарвыканкама, іншых праваахоўных органаў безумоўнага выканання патрабавання заканадаўства аб СМІ».

Міністра ўнутраных спраў БАЖ таксама заклікае «высветліць, хто аддаваў і выконваў загады на стварэнні перашкодаў прафесійнай дзейнасці журналістаў, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці». І, акрамя таго, «яшчэ раз давесці да службовых асобаў і іншых супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, што журналісты падчас масавых акцый, як і супрацоўнікі міліцыі, выконваюць свае прафесійныя абавязкі».

У якасці дадатку БАЖ прыкладае паўтара дзесятка зробленых нашымі калегамі фотаздымкаў, якія пацвярджаюць выкладзеныя ў зваротах факты.

Зараз арганізацыя рыхтуе таксама зварот на імя Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.

ЗВАРОТ ДА ПРАКУРОРА Г. МІНСКА МІКАЛАЯ КУЛІКА

ЗВАРОТ ДА МІНІСТРА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ АНАТОЛЯ КУЛЯШОВА

Фота, прыкладзеныя да зваротаў, прадастаўленыя журналістамі "Хартыі-97", "Нашай Нівы", Радыё "Свабода" і іншых беларускіх і замежных СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international