Партыя працоўных скардзіцца на Мінюст

2009 2009-09-23T16:22:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Заснавальнікі Беларускай партыі працоўных (БПП) звярнуліся ў Вярхоўны суд з іскам да Мінюста, які прыпыніў рэгістрацыю партыі. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні БПП Аляксандр Бухвостаў.

Дакументы ў Вярхоўны суд былі накіраваны 21 верасня, — сказаў ён. — А 19-га мы адправілі ліст у Мінюст, у якім адмовіліся прадастаўляць пратаколы сходаў ініцыятыўных груп па вылучэнні дэлегатаў на з'езд. Мяркуем, што міністэрства незаконна вылучае нам дадатковыя патрабаванні па прадастаўленні дакументаў. Нам бы вельмі хацелася ведаць, што напісана ў матывіровачнай частцы прынятага ім рашэння.

Звярнуўшыся ў Вярхоўный суд, паведаміў Бухвостаў, заснавальнікі партыі спадзяюцца, што Мінюст "перастане праводзіць рэпрэсіўны характар праверкі стварэння партыі".

Заснавальнікі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і Партыі свабоды і прагрэсу ўжо сутыкнуліся з рэпрэсіўнымі дзеяннямі Мінюста, — падкрэсліў Бухвостаў. — Паводле нашай інфармацыі, ёсць сакрэтнае рашэнне не рэгістраваць у Беларусі палітычныя партыі. Калі гэта так, навошта тады арганізоўваць тэатр з праверкамі, выступленнямі прадстаўнікоў Мінюста ў Вярхоўным судзе?

Устаноўчы з'езд БПП прайшоў 26 ліпеня ў Мeнску. Дакументы на рэгістрацыю партыі перададзены ў Міністэрства юстыцыі 24 жніўня. Мінюст прыняў рашэнне аб адтэрміноўцы рэгістрацыі БПП. Яна была абгрунтавана тым, што савет партыі палічыў немэтазгодным прадаставіць па патрабаванні міністэрства пратакол пасяджэння аргкамітэта па стварэнні БПП і пратаколы сходаў ініцыятыўных груп па выбарах дэлегатаў на ўстаноўчы з'езд, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international