Псыхіятрычны шпіталь, «Белсат» і пракуратура

2009 2009-09-22T09:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/razhkou.jpg

Апошні паскардзіўся ў пракуратуру, што Алег Ражкоў разам з Тацьцянай Бублікавай прыйшлі у шпіталь нібыта з бэджамі «Белсат» і папрасілі пакамэнтаваць спыненьне кантракту зь лекарам-псыхіатрам, сябрам стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Сяргеем Трыфанавым.

Галоўны лекар ня ведаў пра «Белсат», таму й пагадзіўся адказаць на пытаньні журналістаў. А калі, маўляў, даведаўся, што спадарожнікавае тэлебачаньне вядзе трансляцыю на Беларусь з Польшчы, то зьвярнуўся ў пракуратуру, што яго камэнтар у этэры быў скажоны.

Алег Ражкоў: «Галоўны псыхіятрычны лекар піша, што прыйшлі журналісты зь “Белсату”, паказалі яму нейкі бэдж “Белсату”, і ён даў інтэрвію для “Белсату”. А потым скардзіцца і просіць разабрацца, чаму паказалі гэтае інтэрвію. Калі ты пагадзіўся даваць інтэрвію на “Белсат”, то ў чым справа? І як наогул можна сказіць нейкі там відэаматэрыял пра звальненьне грамадзкага актывіста, лекара Трыфанава?

Гэты сюжэт насамрэч мы здымалі для сайту Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Магчыма, “Белсат” узяў фрагмэнты відэазапісу з сайту АДС».

Спадар Ражкоў паведаміў, што пракурор Рабцава зрабіла яму вуснае папярэджаньне: калі надалей будуць нейкія скаргі ад грамадзянаў, то пракуратура будзе прыцягваць журналістаў да адміністрацыйнай адказнасьці. Зроблены таксама зыпыт у Міністэрства замежных спраў наконт таго, ці маюць Алег Ражкоў і Тацьцяна Бублікава акрэдытацыю.

Сёлета ў лютым Алег Ражкоў й Таццяна Бублікава ўжо атрымалі афіцыйнае папераджэньне Гомельскай абласной пракуратуры, як сказана, «за ажыцьцяўленьне журналісцкай дзейнасьці на карысьць польскага спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”.

Чарговыя так званыя скаргі грамадзянаў і выклікі ў пракуратуру незалежныя журналісты наўпрост зьвязваюць з акрэдытацыяй телеканалу “Белсат” у беларускім МЗС.

Алег Ражкоў: «У СМІ зьявілася інфармацыя, што тэлебачаньне «Белсат» зноў падало дакумэнты на акрэдытацыю ў МЗС. Магчыма, што ўсе гэтыя праверкі ды прыцягваньні незалежных журналістаў да «Белсату» зьвязаны менавіта з тым, каб чарговы раз ня даць «Белсату» акрэдытацыю».

Гомельскага журналіста зноў выклікаюць у пракуратуру

Пасля сілавога затрымання журналіст ледзьве ходзіць (АБНОЎЛЕНА)

У Гомелі аштрафаваныя журналісты

Хто забараняе прымаць дабрачынную дапамогу ад журналістаў?

Яшчэ адно папярэджаньне за «Белсат»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international