Нікіту Сасіма, каардынатара «Зубра», які атрымаў траўму чэрапа з сатрасеньнем мозгу пры разгоне акцыі памяці, пакаралі арыштам і хочуць адправіць у войска.

2005 2005-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатара руху “Зубр” Мікіту Сасіма, затрыманага 7 кастрычніка, 10 кастрычніка суд Цэнтральнага раёну пакараў арыштам на трое сутак. Яго затрымалі за распаўсюд улётак, але абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Мікіта Сасім увечары 7 кастрычніка на былым праспекце Францішка Скарыны скінуў з даху дома ля будынку КГБ пачак улётак з заклікам далучыцца да акцыі 16 кастрычніка. Калі ён спусьціўся з даху па пажарнай лесьвіцы, Мікіту Сасіма затрымаў супрацоўнік КГБ, пасьля чаго на хлопца спачатку склалі пратакол за антысанітарыю – менавіта так міліцыянты расцанілі раскіданьне ўлётак. Але пасьля гэтага Мікіту абвінавацілі ў дробным хуліганстве. З пратаколу вынікала, што хлопец нецэнзурна лаяўся і не рэагаваў на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі. Тры дні Сасім правёў у сьпецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна.

10 кастрычніка Мікіту Сасіма прывезьлі ў суд Цэнтральнага раёну. Актывіст "Зубру" ня першы раз у судзе, але ён абураны дзеяньнямі міліцыянтаў: “Тое, што напісана ў рапартах супрацоўнікаў міліцыі – нахабная хлусьня. Тым больш, што гэта было пацьверджана паказаньнямі сьведкі. Ім папросту ўжо не хапае палітычных артыкулаў, таму яны суюць усё што заўгодна.”

Сьведка з боку міліцыі прызнаўся, што ня чуў, каб Мікіта лаяўся. Але нягледзячы на гэта, судзьдзя Аляксей Бычко зачытаў прысуд – трое сутак арышту за дробнае хуліганства. З улікам таго, што хлопец іх ужо, фактычна, адседзеў, Мікіту адпусьцілі.

Вярнуўшыся за сваімі рэчамі ў Цэнтральнае РУУС, Мікіта Сасім зноў быў затрыманы і адвезены ў Баранавіцкі ваенкамат, дзе пад роспіс атрымаў позву, згодна з якой павінен зьявіцца на наступны дзень на медагляд.

11 кастрычніка Мікіта Сасім прад’явіў у Баранавіцкім ваенкамаце медыцынскія даведкі аб тым, што 16 верасьня ён атрымаў траўму чэрапа з сатрасеньнем мозгу, пасьля чаго яму былі выпісаныя накіраваньні на далейшае абсьледаваньне.

Між іншым, на днях актывіст-зубровец атрымаў адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факту ягонага зьбіцьця амонаўцам падчас акцыі. Гэтае рашэньне ў хуткім часе Мікола Сасім зьбіраецца абскардзіць у пракуратуры Цэнтральнага р-ну Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international