АРЦЁМ ДУБСКІ ПІША З КАЛЁНІІ

2009 2009-09-22T14:46:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubski5.jpg
Арцём Дубскі. Фота svaboda.org

Арцём Дубскі. Фота svaboda.org

"На новым месцы адносна добра. Добра роўным лікам на гэтулькі, наколькі можа быць у турме… Скажу інакш - у СІЗА было горш у бытавым пляне (сонца бачылі гадзіну ў дзень, а сьвежае паветра было што называецца "заахвочваньнем") - я ўжо не кажу аб тым, што немагчыма было нармалёва пахадзіць па камэры. Тутака ж у гэтым стаўленьні на парадак лепш - у першую ноч было дзіка назіраць зорнае неба над галавой і дыхаць сьвежым, сапраўды сьвежым (калёнія знаходзіцца ў лесе) паветрам! Ну і вядома жа сілкаваньне - тут яно трохі лепш, ва ўсякім разе белы хлеб тут сапраўды белы , а ня цёмна-шэры як у тым жа СІЗА-5 :)

Цяпер вось завезьлі бульбу новага ўраджая і даволі часта ў сталовай можна сустрэць бульбяное пюрэ і ўсякія тамака супы і рагу - у прынцыпе, ад голаду не памру, але па-вар'яцку хочацца сямейных страў. Адзінае што цешыць - так гэтая прысутнасьць рэжыму, адно то што ты прачынаешся ў шэсьць раніцы, дазваляе табе да поўдня вырабіць кучу карыснай працы ў адрозненьні ад таго ж СІЗА, дзе большасьць людзей днямі толькі й робяць, што спяць… Самаабслугоўваньне і ўборы тут звыклая спра ва, у прынцыпе гэта нармалёва, бо хто, калі ня сам асуджаны будзе сачыць за парадкам у жылых памяшканьнях і на прылеглай тэрыторыі. Натуральна, што кіруюць усім гэтыя прадстаўнікі адміністрацыі.

Даволі часта тут праводзяць разнастайныя сустрэчы й гутаркі са зьняволенымі збоку ўсё той жа адміністрацыі - у прынцыпе ёсьць, што паслухаць і нават магчымасьць задаваць пытаньні:) За тыя дзве тыдні, што я знаходжуся ў ПК-19 я прысутнічаў аж на 4 гутарках пачынальна з начальніка карантыну, апэратыўніка, намесьніка кіраўніка па тылавым забесьпячэньні і вядома жа сустрэча з начальнікам:)

Па медыцынскім абслугоўваньні магу сказаць наступнае - першую медыцынскую дапамогу тут адназначна акажуць, рэнтген і флюараграфія тут таксама мае месца быць (як зрэшты, і працэдурны кабінет) увогуле, даволі нядрэнны ўзровень, я бы ацаніў яго на 6 баляў па 10-ці бальнай шкале:)

Людзі вакол самыя розныя - у большасьці сваёй моладзь да 25-28 гадоў, якая ў прынцыпе магла спакойна працаваць і вучыцца, але замест гэтага яна апынуліся тут…

Распарадак дня ў ПК-19:

6:30 Пад’ём

6:35 Зарадка

6:50 Ранішні туалет

7:00 Нарыхтоўка ежы

7:20 Сняданак

7:40 Прыборка памяшканьня

8:00 Ранішняя праверка

8:30 Прыборка тэрыторыі

11:00 Нарыхтоўка ежы

11:20 Абед

12:00 Прыборка памяшканьня

12:10 Наведваньне санчаст.

13:00 Выхаваўчая праца

17:20 Нарыхтоўка ежы

17:40 Вячэра

18:00 Прыборка памяшканьня

18:30 Праверка

20:30 Асабісты час

22:00 Праверка

22:15 Падрыхтоўка да сну

22:30 Адбой"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international