viasna on patreon

Гомельскага журналіста зноў выклікаюць у пракуратуру

2009 2009-09-21T11:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kamera-s-blendoi2.jpg

Незалежны журналіст з Гомеля, сябра ГА «БАЖ» Алег Ражкоў 18 верасня атрымаў позву ў Гомельскую абласную пракуратуру.

Пракурор Алеся Рабцава запрашае журналіста ў якасці сведкі на размову 22 верасня.

На пачатку года тая ж спн. Рабцава вынесла папярэджанне Алегу Ражкову за ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці на карысць польскага спадарожнікавага тэлеканала „Белсат“ без акрэдытацыі.

Спадар Ражкоў мяркуе, што А.Рабцава збіраецца вынесці яму яшчэ адно папярэджанне.

Алег Ражкоў патэлефанаваў у пракуратуру, дзе яго запэўнілі, што пракурор праводзіць звычайную праверку.

«Высветлілася, што ў пракурора ёсць заява нейкага грамадзяніна, называць якога яна не хоча, — распавёў службе маніторынгу БАЖ Алег Ражкоў. — Нібыта гэты грамадзянін скардзіцца, што я браў у яго інтэрв’ю. Я запытаўся, чаму ў такім разе ў позве я маю статус сведкі. Адказ быў: „Тое, што там напісана, не адпавядае рэчаіснасці, вы маеце статус апытванага“. Карацей, ёй трэба высветліць, ці сапраўды я браў у таго грамадзяніна каментары».

Па гэткай жа схеме дзейнічала Алеся Рабцава і пры першым вынясенні папярэджання 24 лютага на падставе заяваў грамадзянак Валянціны Маісеенкі і Наталлі Ягоравай. Тыя паскардзіліся, што інтэрв’ю, якое яны давалі Алегу Ражкову, было паказана па тэлеканале «Белсат», хаця згоды на тое жанчыны не давалі. У звязку з гэтым яны запатрабавалі правядзення пракурорскай праверкі, бо лічаць, што іх правы былі парушаныя.

Такія папярэджанні пракуратура выносіць на падставе арт. 35 Закона «Аб СМІ», які забараняе дзейнасць журналiстаў замежных СМІ на тэрыторыi Беларусі без акрэдытацыі. Аднак, як неаднаразова падкрэслівалі юрысты БАЖ, журналіст замежнага СМІ — гэта чалавек, звязаны з пэўнай юрыдычнай асобай працоўнымі адносінамі. Паводле спадара Ражкова, ніякімі працоўнымі адносінамі з каналам «Белсат» ён не звязаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства