“Дажынкі-2009”: каму - песні, каму - піва, а каму - кабінет следчага

2009 2009-09-21T11:22:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/meh_ales.jpg
Алесь Мех.

Алесь Мех.

Пад час рэспубліканскага фестывалю “Дажынкі-2009” у  Кобрыне пры ўваходзе ў гарадскі парк быў затрыманы супрацоўнікамі наркакантроля Кобрынскага РАУС вядомы апазыцыянер Алесь Мех. Ён знаходзіўся там з 12-гадовым сынам Антонам.

Мех хацеў з сынам прайсці ў Лядовы палац, але туды іх з сынам не пусцілі, затым пайшлі ў гандлёвыя рады, дзе пры ўваходзе ў гарадскі парк Меху на вачах у 12-гадовага сына Антона заламалі рукі.

Як пазней паведаміў Радыё Рацыя сам Алесь Мех, затрымаў яго супрацаўнік аддзела наркакантроля лейтэнант Іксанаў. Па яго словах, самае цікавае, што вобшук быў зроблены не пры затрыманні, не тады, як 40 хвілін чакалі міліцэйскую аўтамашыну, а праз 5 хвілін, як пачалі ехаць ў аўтамабілі. Спачатку Меху было прад’яўлена абвінавачванне ў тым, што ён мае зброю, нібы папярэдзілі міліцыю па званку. У кабінеце наркакантроля прычынай затрымання аказалася падазрэнне ў захаванні наркотыкаў. Для Радыё Рацыя прычыну затрымання не назвалі ні дзяжурны Вознік, ні супрацоўнік наркакантроля Андрэй Іксанаў.

Праз 3,5 гадзіны пасля затрымання вядамы апазыцыянер Алесь Мех быў адпушчаны з Кобрынскага РАУС.

Алесь Мех лічыць, што пры цяперашняй уладзе ў нашай дзяржаве чалавек зусім безаабаронны перад сілавымі структурамі. Што захочуць, тое і зробяць. Ён зрабіў выснову, што ніякай лібералізацыі ў краіне няма. Няхай не цешаць сябе некаторыя прадстаўнікі апазіцыі гэтым.

Праваабаронца Юрась Жыдовіч, які дапамагаў Меху ў вызваленні, ўздыхнуў з палёгкай, калі Меха адпусцілі. У яго была перасцярога, што могуць падкінуць наркотыкі.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international