Святлана Завадская: «Еўрапейцы разумеюць усю складанасць беларускай сiтуацыi»

2005 2005-10-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Даклад “Гвалтоўныя знiкненнi ў Еўропе” прадставiў на адкрыццi сесii Парламенцкай асамблеi Савета Еўропы спецыяльны дакладчык, дэпутат ад Кiпра Хрыстас Пургурыдэс. Як паведамляе прэс-цэнтр “Хартыi`97" i карэспандэнт ”БДГ.Деловая газета" Iрына Халiп, якая знаходзiцца на сесii ПАСЕ, рэзалюцыя па дакладзе была прынятая адзiнагалосна. Нават падчас дэбатаў усе выступоўцы казалi толькi пра тое, наколькi неабходны мiжнародны прававы iнструмент барацьбы са знiкненнямi людзей i мiжнароднага пераследу вiнаватых.
Хрыстас Пургурыдэс сказаў: "Я знайшоў пераканаўчыя сведчаннi таго, што высокапастаўленыя чыноўнiкi Беларусi датычны да знiкненняў чатырох палiтычных апанентаў Лукашэнкi. У iх лiку — былы мiнiстр унутраных спраў Юрый Сiвакоў i былы генеральны пракурор Вiктар Шэйман. ПАСЕ прыняла рэзалюцыю па маiм дакладзе аб знiклых у Беларусi паўтара года таму, але мы толькi здолелi паставiць вiнаватых у нязручнае становiшча. I Шэйман, i Сiвакоў з`яўляюцца персонамi нон-грата i нiколi не змогуць паехаць у Еўропу i ЗША. Але пакуль Лукашэнка знаходзiцца пры ўладзе, яны не панясуць пакараннi за свае злачынствы. А ўся справа ў тым, што адсутнiчае мiжнародны дакумент, якi прадугледжвае крымiнальны пераслед. Акрамя таго, адсутнiчае само вызначэнне ахвяр. Улiчваючы непадрыхтаванасць некаторых дзяржаў забяспечыць эфектыўную абарону людзей ад гвалтоўных знiкненняў, трэба нарэшце ўсталяваць жорсткiя прававыя межы. Неабходна таксама падтрымаць намаганнi ААН па распрацоўцы канвенцыi аб барацьбе са знiкненнямi людзей”.
Святлана Завадская, лідар грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, жонка аператара Дзмiтрыя Завадскага, якi быў гвалтоўна скрадзены ў лiпенi 2000 года па дарозе ў аэрапорт, у інтэрв’ю “Народнай волі” вiтае рэзалюцыю ПАСЕ па гвалтоўных знiкненнях.

“Мяне радуе, што ў Еўропы ёсць кансалiдаваная пазiцыя наконт Беларусi, — гаворыць Святлана Завадская. — Бачна, што еўрапейцы разумеюць усю складанасць беларускай сiтуацыi з парушэннямi правоў чалавека. Пяць гадоў таму аб гэтым немагчыма было нават марыць. Я добра памятаю ўсе нашы паездкi ў еўрапейскiя краiны, калi даводзiлася ад ”А" да “Я” тлумачыць, што такое Беларусь, дзе яна знаходзiцца i чаго мы дамагаемся ад Еўропы. А сёння ў Еўропе я сама падчас здзiўляюся: там ведаюць пра Беларусь такiя дробязi, на якiя я, магчыма, не звярнула ўвагi, якiя мiнулi мяне... Думаю, цiск еўрапейскiх i амерыканскiх структур на беларускi рэжым у рэшце рэшт павiнен даць нейкi вынiк. Станоўчы вынiк. На мой погляд, не павiнна заставацца ў баку ад гэтых працэсаў i Расiя. Дарэчы, ужо сёння заўважана, што мiжнародныя структуры патрабуюць ад Расii тлумачэнняў, чаму яна падтрымлiвае рэжым, якi груба парушае правы грамадзян Беларусi. Мне здаецца, што кiраўнiцтва Расii рана альбо позна зразумее, што сяброўства з некаторымi беларускiмi палiтыкамi моцна псуе iм iмiдж..."

Святлана Завадская па-ранейшаму спадзяецца, што праз некаторы час яна будзе ведаць усю праўду пра тое, што здарылася з яе мужам, а таксама з Юрыем Захаранкам, Вiктарам Ганчаром, Анатолiем Красоўскiм.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international