Лісты для палітвязьня - гэта вялікая падтрымка

2009 2009-09-14T10:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubski5.jpg
Арцём Дубскі. Фота svaboda.org

Арцём Дубскі. Фота svaboda.org

Маладафронтаўцы пачалі атрымліваць лісты ад зьняволенаг

Урывак зь ліста Арцёма Дубскага да сваёй дзяўчыны Тацяны Касянчук, у якім ён апісвае першыя ўражаньні па прыбыцьці ў калёнію:

"Дабіраліся мы да калёніі больш за суткі зь некалькімі перасадкамі: з Бабруйска на цягніку нас даставілі ў Гомель, а пасля гэтага, пратрымаўшы ў Гомельскім СІЗА каля 6 гадзін, павезлі на цягніку ў Магілёўскі ізалятар у якім нас пасадзілі ў аўтазак і праз 30 хвілін я ўжо быў на тэрыторыі ІЧ-19. Як мне сказаў маёр які праводзіў са мной гутарку аб тым што мы павінны й абавязаны рабіць:) "інфармацыя аб калёніі і ўсякіх тамака засакрэчаных рэчах зьмешчаных на яе тэрыторыі будзе адбірацца без апавяшчэньня адпраўніка разам з самым лістом..." так што пісаць буду толькі аб добрым (тым больш што дрэннага я тут пакуль што бачыў троху:)

Мабыць пачнем: прывезьлі нас з хлопцам на ІЧ-19 (нас у той раз толькі дваіх везьлі сюды) і, памыўшы і перапрануўшы ў адзежу вызначанага ўзору, зьмясцілі ў так званы карантын, у якім мы будзем знаходзіцца пару-тройку тыдняў пасьля чаго нас павінны перавесці ў лягер. А! Ледзь не забыўся:) Тут у памяшканьні карантыну ёсьць супэрскі акварыўм, у якім каля 8 відаў самых розных рыбак і ўсякія тамака прылады пачынальна ад паветранагнятацеля і сканчаючы сістэмай падагрэву вады:) Шчыра кажучы, для мяне гэтая сапраўдная асалода назіраць за тым, як рыбы павольна плаваюць і поўзаюць (тамака акрамя звычайных рыб ёсць яшчэ і ўсякія цікавыя сомікі- прыліпалы якія больш поўзаюць па сьценках акварыўма чым плаваюць у ім! Увогуле табе напэўна бы спадабалася:)

Увогуле і цэлым усё што я тут убачыў у калёніі за тыя пару дзён вельмі нават нядрэнна - калі сапраўды я чакаў горшага.

Я калі пацікавіўся ў нашага заггаса, ці ёсьць тут бібліятэка і калі ёсьць, то як яна працуе, зьдзівіўся яго рэакцыяй падмацаванай рэплікай "тут рэдка сустрэнеш таго, хто чытае..." Бібліятэка тут сапраўды мае месца быць, але пакуль я знаходжуся ў карантыне мне гэтае шчасьце не пагражае.

Турэмны рэжым пабудаваны такім чынам, што вольнага часу для таго каб сесьці і, адасобіўшыся з думкамі напісаць ліст, амаль што не застаецца.
Сёньня ў мяне адбылося баявое вадохрышча - атрымаў свой першы нарад на ўборку. З лёгкасьцю адолеўшы пляц якіс складаўся з 60м2 я вымыў рукі і з задавальненьнем усеўся за пісьмовы стол за якім цяпер уласна і знаходжуся.

Дарэчы, у панядзелак мне прызначылі поўны медычны агляд і па яго выніках будзе вырашанае ці даваць мне дыету ў калёніі."


Нагадваем, што Арцёму Дубскаму можна пісаць па адрэсе:

212030, г.Магілёў, Слаўгародзкая шаша, ПК №19

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international