Зьміцер Дашкевіч скардзіцца ў Генпракуратуру

2009 2009-09-14T12:57:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevich_zm.jpg
Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч накіраваў ліст у Генеральную пракуратуру з просьбаю правесьці праверку па факце халатнасьці чыноўнікаў у дачыненьні да зваротаў грамадзян і прыцягнуць вінаватых да юрыдычнай адказнасьці.

Нагадаем, 29 ліпеня ў межах кампаніі "За праўдзівы назоў!" старшыня "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч накіраваў адкрытыя лісты у МЗС і некалькі рэспубліканскіх газэтаў з патрабаваньнем правільна ўжываць назоў нашай краіны й спрыяць распаўсюджваньню інфармацыі ва ўсіх прадстаўніцтвах іншых краін і замежных інстытутаў пра сапраўдную назву Беларусі.

"У вызначаны Законам РБ “Аб зваротах грамадзян” тэрмін і дагэтуль адказу на зварот ці любых іншых тлумачэньняў я не атрымаў.

Калі наконт папяровага варыянта тэарэтычна можна дапусьціць, што па нейкіх прычынах ліст згубіўся і не дайшоў, дык наконт электроннай формы такі варыянт цалкам выключаецца. Відавочна, што гэтая абуральная сытуацыя – прыклад некампэтэнцыі й безадказнага, бязладнага стаўленьня чыноўнікаў да сваёй працы", - зазначае ў скарзе Генпракурору Зьміцер Дашкевіч. - "Прашу Вас правесьці праверку па гэтым факце і прыцягнуць вінаватых да юрыдычнай адказнасьці ў адпаведнасьці з арт. 16 Раздзела 3 Закона РБ “Аб зваротах грамадзян”.

"Маладафронтаўцы некалькі разоў тэлефанавалі ў МЗС з пытаньнем, дзе ж адказ на зварот і самы адэкватны адказ, які яны пачулі ад чыноўніцы быў: "Ну так, ваш ліст памятаю - атрымалі. Прынялі да ўвагі, а чаго вы яшчэ хочаце?"

Такая пасыўнасьць і абыякавасьць да зваротаў грамадзян недапушчальна. У скарзе Гепракурору быў зазначаны толькі МЗС, але, калі мы бліжэйшым часам не атрымаем адказаў з газэтаў, будзем таксама зьвяртацца з адпаведнымі скаргамі ў пракуратуру", - паведаміла прэс-сакратар МФ Тацяна Шапуцька.

Нагадаем, 1 верасня ў Расеі зьмяніўся пералік афіцыйных слоўнікай расейскай мовы, а разам з ім і некаторыя моўныя нормы. Расейскія філёлягі настойваюць на ўжываньні паліткарэктнага назову "Беларусь" у дачыненьні да нашай краіны. "Малады Фронт" спадзяецца, што гэтая ініцыятыва паспрыяе пасьпяховым вынікам кампаніі "За праўдзівы назоў!".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international