Амбасадары краінаў Эўразьвязу і ЗША наведалі рэдакцыю “Народнай Волі”

2005 2005-10-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнікі дыпляматычных місіяў выказалі падтрымку калектыву рэдакцыі і перадалі тэкст дэклярацыі Эўразьвязу ў сувязі з уціскам незалежнай газэты “Народная Воля”.

У рэдакцыйным памяшканьні “Народнай Волі” ледзь хапіла месца для кіраўнікоў і прадстаўнікоў дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу і ЗША, якія прыйшлі падтрымаць незалежную газэту ў складаны для яе час. Ад імя усіх амбасадараў краінаў Эўразьвязу да калектыву рэдакцыі зьвярнуўся Браян Бэнэт, амбасадар Вялікабрытаніі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе і перадаў калектыву “Народнай Волі” дэклярацыю Эўразьвязу, прынятую ў сувязі з уціскам незалежнай газэты.

Галоўны рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч распавёў дыпляматам пра складаную сытуацыю, у якой апынулася “Народная Воля”, падзякаваў за падтрымку і запэўніў, што “Народная Воля” і надалей застанецца адданая дэмакратычным каштоўнасьцям.

Радыё Свабода пацікавілася ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі, ці азнаёміліся ў гэтай установе з прынятай Дэклярацыяй Эўразьвязу. Паводле памочніка міністра Віктара Казлова, гэтага дакумэнта ў міністэрстве яшчэ не атрымалі.

Ужо тры нумары “Народнай Волі” былі надрукаваныя за мяжой у друкарні ў Смаленску. 16 тысяч асобнікаў атрымалі падпісчыкі праз сыстэму “Белпошты”. Астатнія 4 тысячы ( а “Народная Воля” была вымушаная паменшыць наклад з 27 да 20 тысяч) распаўсюджваюцца бясплатна пры дапамозе палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама самімі супрацоўнікамі “Народнай Волі”. Атрымаць газэту таксама
можна ў рэдакцыі “Народнай Волі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international