Сьпецслужбы стануць першымі чытачамі новага раману Паўла Севярынца

2009 2009-09-14T12:51:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rukapis.jpg

Гэта адбылося яшчэ 6 верасня. У гэты дзень сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі аддаў рукапіс раману Дзянісу Садоўскаму, каб той адксеракапіраваў твор. Садоўскі перадаў больш за 700 аркушаў раману свайму сябру. На кватэры, якую здымаў сябра Садоўскага, і адбыўся ператрус.

Праводзілі яго супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну сталіцы, прысутнічалі і кадэбісты. Гаспадыні кватэры пакінулі толькі паперу пра вобыск, але нават не пакінулі спіс канфіскаванага.

    «Для мяне гэта шок, — кажа П.Севярынец. — Ні з чым падобным раней сутыкацца мне не даводзілася. Гэта быў мастацкі твор пра Беларусь пад працоўнай назвай «Сэрца святла». Вось цяпер супрацоўнікі спецслужбаў будуць ягонымі першымі чытачамі».

Севярынец спадзяецца вярнуць раман. Ён ужо накіраваў скаргі ў РУУС і пракуратуру Цэнтральнага раёну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international