Фігурант "працэсу 14-ці" Алесь Стральцоў атрымаў шанец на амністыю

2009 2009-09-14T12:33:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/delo14-streltsov-vs-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 верасьня Алесь Стральцоў атрымаў па пошце копію пратэсту намесьніка Старшыні Вярхоўнага Суду Беларусі, яік накіраваны ў прэзідыум Менскага гарадзкога суду, на прысуд, вынесены актывісту 15 чэрвеня Цэнтральным райсудом сталіцы аб замене пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі на больш мяккае: у выглядзе папраўчых работ па месцы працы з утрыманьнем 15 % ад заробку.

Касацыйную скаргу, аргументаваную тым, што паводле закону аб амністыі Алесь Стральцоў мусіць быць увогуле амніставаны, Менгарсуд не задаволіў. І тады актывіст зьвярнуўся ў Вярхоўны Суд з надзорнай скаргай. Як лічыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч, вынесены пратэст сьведчыць аб магчымасьці праз пэўны час выкарыстаньня ў дачыненьні да Алеся Стральцова амністыі. Паколькі касацыйная скарга Алеся Чарнышова на аналагічнае рашэньне раённага суду ў Менгарсудзе яшчэ не разглядалася, праваабаронца мяркуе, што гэтыя раней вынесеныя судовыя пастановы аб "зьмякчэньні" пакараньня будуць перагледжаныя і адмененыя. Толькі тады прадстаўніцтва Дэпартаменту выкананьня пакараньняў, згодна закону аб амністыі, можа зьвярнуцца ў суд з адпаведнымі дакументамі, каб амніставаць асуджаных Стральцова і Чарнышова. 

Нагадаем, што 22 красавіка 2008 году суд Цэнтральнага раёну сталіцы пакараў фігуранта "працэсу 14-ці" Алеся Стральцова на два гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на падставе артыкула 342 Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 

фота svaboda.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international