Працягваюцца суды па справе царквы “Новае Жыццё”

2009 2009-09-10T10:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_nj2.jpg

9 верасня царква “Новае Жыццё” атрымала чарговую позву на судовае разбіральніцтва. Гэтым разам супраць вернікаў выступае ЖРЭА Маскоўскага раёна сталіцы з патрабаваннем неадкладна вызваліць будынак царквы. Суд павінен адбыцца 21 верасня, паведаміў прэсавай службе БХД юрыст царквы “Новае Жыццё” Сяргей Луканін.

Нагадаем, у жніўні вернікі ўжо атрымалі пастанову судовых выканаўцаў вызваліць будынак, але тады выканаўцы не давялі справу да канца і цяпер перакінулі яе на мясцовы ЖРЭА. На думку Сяргея Луканіна, закручванне новага кола па гэтай судовай справе звязана з тым, што ніводная зацікаўленая дзяржустанова не хоча браць на сабе “брудную справу вызваляць храм ад вернікаў”.

Тым не менш, юрыст упэўнены, што вынік чарговай судовай справы будзе зноў не на карысць вернікаў царквы “Новае Жыццё”.

- На жаль, мы ўжо даўно ўпэўніліся ў негатыўным стаўленні да нас уладаў і ў адсутнасці незалежнасці нашых судоў. Таму 21 верасня нас, хутчэй за ўсё, чакае толькі фармальнае разбіральніцтва.

Тым часам, нягледзячы на афіцыйны пераход будынку гарадскім уладам, у царкве “Новае Жыццё” штодня працягваюцца набажэнствы, па некалькі дзесяткаў вернікаў застаюца на начныя маленні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international