Прадстаўнікі дзевяці краін абмяркуюць праблемы пенітэнцыярнай медыцыны

2009 2009-09-08T09:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koika.jpg

IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы пенітэнцыярнай медыцыны. Туберкулёз і іншыя сацыяльна значныя захворванні ў месцах пазбаўлення волі" адбудзецца 9-10 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Канферэнцыя арганізавана ў рамках праекту Праграмы развіцця ААН "Падтрымка Дзяржаўнай праграмы "Туберкулёз" у Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта Наталля Нямкевіч.

Удзел у канферэнцыі прымуць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя і МУС Беларусі, структурных падраздзяленняў гэтых міністэрстваў, а таксама супрацоўнікі міжнародных і грамадскіх арганізацый. Запрошаныя на канферэнцыю прадстаўнікі васьмі замежных краін (Азербайджан, Арменія, Кыргызстан, Латвія, Літва, Расія, Украіна, Эстонія). Яны абмяркуюць актуальныя пытанні прафілактыкі, лячэння туберкулёзу і іншых сацыяльна значных захворванняў, арганізацыі інфекцыйнага кантролю ва установах крымінальна-выканаўчай сістэмы (КВС), раскажуць пра вопыт сваіх краін у вырашэнні гэтых праблем.

На адкрыцці канферэнцыі выступяць рэзідэнт-каардынатар ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Антоніус Брук, міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко і міністр унутраных спраў рэспублікі Анатоль Куляшоў.

На парадку дня канферэнцыі - праблемы, перспектывы, стратэгіі, дасягненні ў барацьбе з туберкулёзам і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ва ўстановах КВС Беларусі. Размова пойдзе аб ажыццяўленні інфекцыйнага кантролю ў пенітэнцыярных установах. Плануецца абмеркаваць праблемныя пытанні прававога рэгулявання аказання медыцынскай дапамогі ў крымінальна-выканаўчай сістэме. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць міжнароднаму вопыту ў вырашэнні праблем мультырэзістэнтнага туберкулёзу, аспектам ўзаемадзеяння пенітэнцыярнай і грамадзянскай туберкулёзнай службаў. Размова пойдзе аб сітуацыі з ВІЧ-інфекцыяй у крымінальна-выканаўчай сістэме краін Еўрапейскага рэгіёну.

На канфэрэнцыі будзе прадстаўлена дзейнасць праектаў ПРААН "Падтрымка Дзяржаўнай праграмы "Туберкулёз" у Рэспубліцы Беларусь" і "Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь" у пенітэнцыярнай сістэме краіны.

Праект ПРААН "Падтрымка Дзяржаўнай праграмы "Туберкулёз" у Рэспубліцы Беларусь" рэалізуецца сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і фінансуецца Глабальным фондам для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international