Пытанні рэфармавання крымінальнага заканадаўства абмяркоўваюцца ў Мeнску

2009 2009-09-10T16:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg

10 верасня ў Мeнску праходзіць міжнародная канферэнцыя "Заканадаўства аб барацьбе са злачыннасцю: вопыт рэфармавання і перспектывы развіцця". Яна прымеркавана да 10-годдзя стварэння Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржуніверсітэта. Канферэнцыя праводзіцца сумесна з Цэнтрам "Усход-Захад" (Вялікабрытанія.)

У працы форуму бяруць удзел старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Канферэнцыя прысвечана аналізу рэфармавання беларускага крымінальнага заканадаўства ў 1999—2009 гадах, яго далейшаму ўдасканальванню па шэрагу асноўных кірункаў. Адзін з іх вынікае з пасылу аб тым, што Беларусь злоўжывае пакараннямі, якія звязаны з ізаляцыяй чалавека ад грамадства.

Паводле слоў Рыгора Васілевіча, цяпер у краіне ўдзельная вага такіх пакаранняў, як пазбаўленне волі і арышт, складае 23—25% і 10% адпаведна. Пры гэтым нізкая доля альтэрнатыўных відаў пакарання, напрыклад штрафаў.

Паводле звестак намесніка дырэктара інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Аляксандра Баркова, у 1962 годзе, калі пазбаўленне волі лічылася абсалютна натуральным для краіны, доля штрафаў у агульнай масе пакаранняў складала 28%, у 1988 годзе, у часы "перабудовы", — амаль 30%. У 2000 годзе гэты паказчык упаў да 13%, у 2001—2003 — не перавышаў 5%. Такое становішча спецыяліст патлумачыў дзейнымі на той час завышанымі ніжнімі межамі штрафаў. У 2008 годзе доля штрафаў павялічылася да 14,2%.

Генеральны пракурор мяркуе, што штрафы павінны больш актыўна прызначацца ў выглядзе пакарання тым, хто не ўчыняў злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, за маёмасныя злачынствы.

Недастаткова, паводле слоў Аляксандра Баркова, выкарыстоўваецца механізм асуджэння з адтэрміноўкай прыгавору. Калі ў 2003 годзе такія рашэнні па справах дарослых складалі 10%, дзяцей — 48%, то ў 2008 годзе — 5% і 31% адпаведна, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international