Адкрылі мэмарыял на месцы першага ў Беларусі канцлягеру

2009 2009-09-11T11:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ва ўрочышчы Дразды, што напрыканцы Даўгінаўскага тракту, адкрылі мэмарыял на месцы першага ў Беларусі канцлягеру.

Мэмарыял разьмясьціўся паабапал узгорку. На адным баку быў канцлягер, а на другім — месца, дзе расстрэльвалі вязьняў.

На думку некаторых гісторыкаў, менавіта на гэтым узгорку месьцілася радыёстанцыя, якую выкарыстоўвалі нямецкія войскі ў якасьці маяка падчас наступу на Польшчу.

Нямецкія войскі ўвайшлі ў Менск 28 чэрвеня. Адразу пасьля гэтага пачаўся перапіс насельніцтва. У лягер першымі трапілі габрэі, праз чатыры дні — прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, а яшчэ праз чатыры дні — ваеннапалонныя.

Ваеннапалонных было больш за 100 тысяч чалавек, а мірных жыхароў — каля 40 тысяч.

Потым каля 3 тысяч габрэяў немцы вывезьлі ў Тучынку (дзе цяпер вуліца Кальварыйская, кінатэатар “Сучасьнік”) і там расстралялі.

Лягер выконваў функцыю фільтрацыі. Ён быў прызначаны для таго, каб выявіць асобаў, здольных да супраціву, і іх зьнішчыць. Ваеннапалонных перавялі ў іншае месца, а ў лягеры трымалі толькі гараджан.

Лягер праіснаваў 19 дзён. За гэты час у ім было зьнішчана больш за 10 тысяч чалавек.

Настаўніца 104-й менскай школы разам з вучнямі займаліся добраўпарадкаваньнем тэрыторыі. Грошы на помнік паступілі ад фабрыкі імя Крупскай і з гарадзкога бюджэту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international