viasna on patreon

Валеры Філіпаў далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі (відэа)

2009 2009-09-11T13:33:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/filippov-20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

 

 

Валеры Філіпаў - доктар фізіка-матэматычных навук, адзін з першых праваабаронцаў, хто пачаў займацца праблемай адмены смяротнага пакарання ў Беларусі. Пад рэдакцыяй В.В.Філіпава выйшлі тры выданні, прысвечаныя праву на жыццё.

Валеры Філіпаў падпісаў петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў, і прывёў кур’ёзны прыклад з гісторыі смяротнага пакарання ў відэа-каментары, а таксама даў інтэрвью, мэта якога распавесці пра шматграннасць праблемы смяротнага пакарання.

“Стаўленне да смяротнага пакарання – пытанне дастаткова складанае, яно налічвае шматвяковую гісторыю. Можна вылучыць розныя аспекты гэтай праблемы: гістарычны, маральна- духоўны, прававы і філасофскі аспект. Вядомы рускі філосаф Уладзімір Салаўёў вылучаў таксама і маральна-прававы аспект пры разглядзе пытання смяротнага пакарання. На жаль, праблема адмены смяротнага пакарання стала палітычнай праблемай, яе часта выкарыстоўваюць у палітычных мэтах. Найбольш кур’ёзны прыклад такога выкарыстання: Максімільян Рабесп’ер і смяротнае пакаранне. Гэты вядомы дзяяч Вялікай Французскай рэвалюцыі ў 1791 годзе ў Канвенце выступіў з палымянай аргументаванай прамовай за адмену смяротнага пакарання. Аднак затым для сцвярджэння сваіх дэмакратычных ідэалаў, для рэалізацыі сваіх ідэй выкарыстоўваў самыя жорсткія пакаранні, у тым ліку і смяротную кару. У прыватнасці, ён актыўна выступаў за смяротнае пакаранне для Людовіка XVI. І ў 1793 годзе Людовік XVI скончыў жыццё на эшафоце. Аднак кур’ёзы лёсу: ужо праз год сам Максімільян Рабесп’ер быў пакараны на той жа гільяціне. А яшчэ праз год французскі Канвент у 1795 годзе адмяніў смяротнае пакаранне ўвогуле. Праўда, прыкладна праз сорак гадоў гэты від пакарання быў зноў вернуты. Аднак у 1981 годзе смяротнае пакаранне ў Францыі адменена канчаткова. І зараз гэта замацавана ў вышэжйшым законе Францыі – Канстытуцыі: ніхто не можа быць пакараны смерцю. Ёсць яшчэ і бытавы аспект праблемы смяротнай кары. Многія людзі ставяцца да яе, сыходзячы з простых меркаванняў, заснаваных на інтуіцыі. І якраз мэта майго інтэрвью расказаць пра шматграннасць гэтай праблемы, даць матэрыял для роздуму, каб людзі маглі мець аргументы для абароны сваёй пазіцыі: “за” ці “супраць” смяротнага пакарання”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства