«Бобруйский курьер» вярнулі на пошту

2009 2009-09-10T19:34:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bobrujskij_kurier.jpg

З трэцяга верасня недзяржаўная газета «Бобруйский курьер» ізноў прадаецца ў паштовых аддзяленнях Бабруйска і Бабруйскага раёна.

Супрацоўніцтва з незалежным выданнем кіраўніцтва Бабруйскага вузла паштовай сувязі скасавала сёлета ў траўні па прычыне «нізкага ўзроўню продажу». Вярнулі газету ў рознічны гандаль праз паштовыя аддзяленні пасля рэкамендацыйнага ліста Грамадскай каардынацыйнай Рады па СМІ.

Нагадаем, дапамагчы шэрагу недзяржаўных выданняў вырашыць праблему з распаўсюдам ініцыянавала на першым паседжанні Рады па СМІ старшыня БАЖ Жанна Літвіна. Вярнуўшыся да гэтага пытання на наступным паседжанні, сябры Рады вырашылі звярнуцца да кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў «Белпошта» і «Саюздрук», а таксама кіраўнікоў рэдакцый, у якіх на сёння існуюць праблемы з распаўсюдам, з рэкамендацыямі ўзнавіць супрацоўніцтва.

«Бобруйский курьер» выкінулі з продажу на пошце

Грамадская Рада «рэкамендуе» недзяржаўным СМІ і распаўсюднікам-манапалістам вярнуцца да перамоваў

Жанна Літвіна занепакоеная распаўсюдам недзяржаўных выданняў, а Павел Якубовіч — этыкай узаемадачыненняў паміж журналістамі

Абмежаванні ў распаўсюдзе СМІ: кароткі агляд

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international