БХК-МФ: правы інвалідаў гэта актуальна

2009 2009-09-08T14:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/invalidy.jpg

Гэта першы Даклад БХК аб выкананьні правоў інвалідаў ў рэгіёне. Асноўнай групай маніторынгу абраны інваліды-вазочнікі. У Дакладзе дасьледуюцца факты, якія характарызуюць выкананьне асноўных палажэньняў, замацаваных у “Дзяржаўнай праграме па безбар'ерным асяродку і жыцьцядзейнасьці фізічна аслабленых асобаў на 2007-2010 гг.”.

Маніторынг праводзіўся з мэтай даць аб'ектыўную інфармацыю пра стан забесьпячэньня і выкананьня правоў людзей зь інваліднасьцю, унесьці выразнасьць у гэтыя пытаньні і сумеснымі высілкамі грамадзкасьці, ворганаў выканаўчай і заканадаўчай улады распрацаваць і ажыцьцявіць належныя меры па яго паляпшэньні.

Сучасная сытуацыя з правамі інвалідаў-вазочнікаў ўяўляе сабою дзіўную помесь з відавочных дасягненьняў, асабліва ў параўнаньні з савецкім перыядам, і яўных паталёгіяў з пункту гледжаньня агульнапрынятых міжнародных нормаў. Сытуацыя з правамі інвалідаў ў рэгіёне дублюе агульнанацыянальныя тэндэнцыі. Паказальна, што стаўленьне да правоў інвалідаў у пэўнай ступені адлюстроўвае стаўленьне ўладаў розных узроўняў да правоў чалавека ўвогуле. Ініцыятары маніторынгу спадзяюцца на цікавасьць да дадзенай праблемы з боку грамадзтва, СМІ і дзяржавы і заклікаюць усіх суайчыннікаў да пераасэнсаваньня праблемы.

Як адзначаюць аўтары, гэты даклад толькі тактычны ход. Стратэгічнаю ж мэтай зьяўляецца падпісаньне і ратыфікацыя Беларусьсю Канвенцыі ААН пра правы інвалідаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international