Міліцыя перашкаджала журналістам выконваць прафесійныя абавязкі

2009 2009-09-10T13:41:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

9 верасня супрацоўнікі міліцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска перашкаджалі журналістам асвятляць акцыю пратэсту некаторых дэмакратычных арганізацый, якія выступалі супраць расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад — 2009» і ўводу расійскіх войск на тэрыторыю Беларусі.

 

Нягледзячы на тое, што ўсе журналісты мелі пасведчанні, некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным літаральна атакавалі фота- і тэлекарэспандэнтаў.

Адзін з іх пашкодзіў тэлекамеру сябра ГА «БАЖ» тэлеаператара Уладзіміра Косціна. Былі спробы адабраць фотаапараты ў фотакарэспандэнтаў Васіля Сямашкі і Арцёма Лявы.

Паводле паведамлення БелаПАН, міліцыя паваліла на зямлю фотакарэспандэнтку «Нашай Нівы» Юлію Дарашкевіч, спрабуючы перашкодзіць вядзенню здымкаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international