Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту адбываюцца ў закрытым рэжыме (дапаўняецца)

2009 2009-09-10T11:10:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак суду Цэнтральнага р-ну Мінску

Будынак суду Цэнтральнага р-ну Мінску

У судзе Цэнтральнага раёна Менску пачынаюцца суды над  затрыманымі 9 верасня ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Яна праходзіла пад лёзунгам “Не – расейскай акупацыі! Жыве Беларусь!”

Як паведамляюць праваабаронцы, усе тры паверхі будынку суда Цэнтральнага раёна Менска запоўненыя АМАПаўцамі. У памяшканьне не прапускаюць ні прадстаўнікоў СМІ, журналістаў, ні сваякоў затрыманых. Немагчыма звярнуцца са скаргай аб парушэньні працэсуальнага заканадаўства да старшыні суда: да яго не дапускаюць нікога. Кнігі скаргаў таксама не выдаюць. Фактычна, судовыя паседжаньні праходзяць у закрытым рэжыме.

11-20. Пасля тэлефанаванняў у прыёмную Цэнтральнага суда жонцы затрыманага Аляксандра Атрошчанкава і праваабаронцу Валянціну Стэфановічу дазволілі зрабіць запіс у Кнізе скаргаў і прапаноў. Яны адзначылі, што ў судзе адсутнічае інфармацыя аб суддзях і адміністрацыйных справах, якія будуць сёньня разглядацца і таму сваякі ня ведаюць, калі і дзе будуць судзіць іх блізкіх. Такія дзеяньні праваабаронцы расцэньваюць як грубае парушэньне дзеючага заканадаўства і Канстытуцыі Беларусі, згодна з якімі судовыя працэсы павінны быць адкрытымі для грамадскасьці.

11-25. Стала вядома, што пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў Сяржука Карповіча (суддзя Казлова), Кастуся Іванова. На чацвертым паверсе судзяць Ірыну Пятрову, Віктара Івашкевіча,  Аліну Радачынскую і Лемешава.

12.05. Ірыну Пятрову звінавацілі ў парушэньні арт. 23.34 КаАП і прысудзілі да штрафу ў памеры 5 базавых велічынь, Варанецкі атрымаў 10 базавых велічынь. Усе 17 затрыманых абвінавачваюцца ва ўдзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве. А Зміцера Дашкевіча апроч таго вінавацяць у парушэньні часткі 1. арт 17.1 КаАП РБ (дробнае хулігаства)

12-14. Пад час слуханьня справы Сяржука Карповіча суддзя Казлова ў грубай форме выдаліла з залі праваабаронцу і юрыста Уладзіміра Лабковіча, заявіўшы пры гэты, што ў памяшканьні "для вас няма месца", хаця ў наяўнасьці заставалася каля дваццаці вольных месц. Міліцыянты выдалілі праваабаронцу сілай.

12-18. Суддзя Ясіновіч Л. пакараў штрафам у памеры 5 б.в. Якубоўскую Алесю

12-30. Аляксандра Атрошчанкава пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь (арт 23.34)

12-45. Суддзя Свістунова аштрафавала Лемеша Уладзіміра на 7 базавых велічынь

12-46. Віктар Івашкевіч - 10 базавых, суддзя Карнюшка.

12-50. Зміцера Бародку, нягледзячы на ўчарашняе збіццё аштрафавалі на 25 базавых (частка 1 арт. 23.34 КаАП). Суддзя Ясіновіч Л.

12-55. Як паведамілі пакараныя штрафамі  ўдзельнікі ўчорашняй акцыі, ў Цэнтральным РУУСе супрацоўнікі міліцыі прымусілі затрыманых стаяць  ля сцяны чатыры гадзіны, пры гэтым некаторых моцна зьбівалі. Толькі пасьля гэтага ў затрыманых пачалі адбіраць рэчы і афармляць іх у турму на вуліцу Акрэсьціна. Паводле В.Івашкевіча, удзельнікаў акцыі зьбівалі па-садысцку ня толькі на плошчы, але і ў аўтобусе, увесь час міліцыянты нецэнзурна лаяліся і называлі сябе "карным органам”.   А Сержука Карповіча аштрафавалі на 10 б.в.

13-16. Суддзя Ганчар С. прысудзіла да штрафаў у памеры 15 б.в. Зміцера Бандарэнку і Аляксандра Атрошчанкава.

13-20. 5 базавых велічынь - Андрусю Крэчку, 10 б.в. - Канстанціну Іванову.

13-32.  Аліне Радачынскай суддзя Свістунова В. прысудзіла 7 б.в.

13-58. Мікалая Спесіўцава суддзя Семак пакараў штрафам на 10 б.в.

14-00. Антон Койпіш - 10 б.в.

14-10. разгляд па справе Максіма Сергійца перанесены 

14-50. Зміцер Дашкевіч пакараны штрафам у памеры 25 базавых велічынь.

Фота Хартыя -97

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international