"Не сумнявайцеся, Савет Еўропы будзе паслядоўны ў адмене смяротных прысудаў"

2009 2009-09-08T16:14:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pace.jpg

Дырэктар Інфармацыйнага бюро Савета Еўропы ў Польшчы Ханна Махіньская ў інтэрв'ю Еўрарадыё паразважала пра тое, ці вынесла Беларусь "смяротны прысуд" свайму сяброўству ў Савеце Еўропы, на колькі месцаў можа разлічваць наша краіна ў ПАСЕ і якія магчымасці будуць у беларускіх дэпутатаў у Страсбургу
Еўрарадыё: Калі Беларусь можа чакаць рашэння аб прызнанні спецыяльнага статуса ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы?

Ханна Махіньска: У гэты момант там ідзе падрыхтоўка праекта парадку дня на пленарную сесію Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, якая распачнецца 28 верасня. Калі Бюро ПАСЕ ўздымае дыскусію на тэму беларускай справы, гэта азначае, што вашае пытанне будзе разглядацца на пленарнай сесіі.

Еўрарадыё:
А вынесеныя апошнім часам смяротныя прысуды неяк паўплывалі на стаўленне Савета Еўропы?

Ханна Махіньска: Я памятаю, калі быў гэты смяротны прысуд у чэрвені, то рэакцыя Савета Еўропы была вельмі вострай. Для Савета Еўропы няма гаворкі пра тое, каб краіна, у якой выконваюцца смяротныя прысуды, атрымала нават статус спецыяльна запрошанай. Таму мараторый павінен быць абавязкова абвешчаны. Звычайна краіны спачатку проста яго абвяшчаюць, а потым пачынаюць адпаведна змяняць заканадаўства. Тут не трэба сумнявацца, што па пытаннях смяротных прысудаў Савет Еўропы будзе вельмі паслядоўны. Калі ў вашай краіне зусім нічога не зменіцца, Парламенцкая Асамблея адпаведна не пойдзе насустрач Беларусі.

Еўрарадыё: А калі Беларусі вернуць статус спецыяльна запрошанай, што мы з гэтага атрымаем?

Ханна Махіньска: Статус спецыяльна запрошанай азначае ўдзел у сесіях Парламенцкай Асамблеі. Але без галасавання. Аднак самае важнае — беларускія прадстаўнікі змогуць удзельнічаць у кулуарных дыскусіях, глядзець, як адбываюцца паседжанні.

Паводле слоў спадарыні Махіньскай, статус спецыяльна запрошанага — гэта пераходны этап перад сяброўствам у Савеце Еўропы. Цікава, што разам са статусам з’явяцца фінансавыя сродкі для Беларусі. Бо краіны-сябры створаць добраахвотны фонд, грошы з якога пойдуць на стажыроўкі, на пераклады еўрапейскага заканадаўства, на ўсё, што будзе спрыяць прыняццю Беларусі еўрастандартаў.

Еўрарадыё: А якія яшчэ краіны мелі статус спецыяльна запрошаных?

Ханна Махіньска: Статус быў уведзены пасля зменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Напрыклад, Польшча мела яго мела. Я памятаю, што гэта быў своеасаблівы мост. Гэта было пераплыў стандартаў. Мы атрымалі статус спецыяльна запрошанай краіны ў 1990 годзе, а сябрам сталі ў 1991 годзе. Праўда гэтую сітуацыю нельга параўноўваць з сённяшняй. Тады галоўнае было ратыфікаваць Еўрапейскую канвенцыю правоў чалавека. Зараз гэтых вымаганняў значна больш, у залежнасці ад краіны.

Беларусь — гэта вельмі асаблівы выпадак. Ваша краіна адзіная ў Еўропе не ўваходзіць у Савет Еўропы. У вас асаблівыя праблемы, напрыклад, з-за смяротных прысудаў. Ды і істотных зменаў пакуль не відаць. Таму ціск з боку еўраструктур проста неабходны.

Еўрарадыё: Колькі месцаў можа атрымаць Беларусь у ПАСЕ?

Ханна Махіньска: Колькасць месцаў вызначыць сама Парламенцкая Асамблея. Гэта залежыць ад колькасці насельніцтва ў краіне. Напрыклад, у Расіі 18 прадстаўнікаў і 18 намеснікаў. У Польшчы — 12 прадсаўнікоў і 12 намеснікаў. Некаторыя краіны маюць па 6 прадстаўнікоў. Галандыя мае 7 месцаў.

Еўрарадыё: Колькі часу можа спатрэбіцца нашай краіне, каб стаць паўнавартасным сябрам Савета Еўропы?

Ханна Махіньска: Тут няма агульных правілаў. Два, тры ці пяць гадоў — усё залежыць ад самой краіны. Калі Беларусь атрымае статус спецыяльна запрошанай, у вашай краіне будуць праводзіцца сустрэчы на розных узроўнях, будуць рыхтавацца рапарты пра сітуацыю ў Беларусі. Усё гэта трэба, каб дакладна адмераць дыстанцыю, якая аддзяляе Беларусь ад таго, што Савет Еўропы напрацаваў цягам 60 гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international