Спецслужбы «клапоцяцца» пра акрэдытацыю журналістаў

2009 2009-09-02T15:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/litara_u.jpg

Журналісту з Брэста Зміцеру Кісялю, які супрацоўнічае з «Радыё Рацыя», 29 жніўня патэлефанаваў дахаты незнаёмы чалавек. Ён назваўся «супрацоўнікам камітэта дзяржбяспекі Ігарам» і нагадаў журналісту, што той не мае неабходнай для працы на замежнае СМІ акрэдытацыі.

Суразмоўца папярэдзіў, што неўзабаве гэтай справай зоймецца пракуратура, і параіў Зміцеру альбо прыпыніць сваю журналісцкую дзейнасць, альбо з’ехаць у польскі Беласток, дзе знаходзіцца рэдакцыя «Радыё Рацыя».

Гэтае тэлефанаванне сп. Кісель звязвае з флэш-мобам, які ладзілі мясцовыя актывісты 17 жніўня ў цэнтры Брэста і за якім ён назіраў у якасці журналіста. Яго разам з некалькімі іншымі прысутнымі на акцыі затрымалі міліцыянты і даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста «ў якасці сведак». Тады сп. Кісель паведаміў, што выконваў на акцыі прафесійныя абавязкі як карэспандэнт «Радыё Рацыя», і пакінуў міліцыянтам свой хатні адрас.

Ён пакуль не ведае, да якіх наступстваў прывядзе гэтае загадкавае тэлефоннае папярэджанне, але не выключае, што ў бліжэйшы час будзе выкліканы ў пракуратуру.

Нагадаем, што, паводле падлікаў ГА «БАЖ», з моманту ўступлення ў сілу новага закона «Аб СМІ» органы пракуратуры вынеслі ўжо больш за 10 папярэджанняў беларускім журналістам, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international