viasna on patreon

Катаванні ў РАУС: Апазіцыянера падвешвалі за кайданкі да кратаў

2009 2009-09-04T13:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/surgan.jpg
Фота \

Фота \

У пастарунку міліцыі віцебскага апазіцыйнага актывіста Алега Сургана катавалі за бел-чырвона-белы сцяг.

Як ужо паведамляў сайт Хартыі - 97 увечары 3 верасня ў Віцебску былі вывешаныя тры бел-чырвона-белыя сцягі: на мосце Кірава, на плошчы Свабоды і каля медыцынскага універсітэта. На прыпынку грамадскага транспарта, насупраць універсітэта, супрацоўнікі міліцыі затрымалі апазіцыйнага актывіста Алега Сургана, перадаюць «Народные новости Витебска».

Як паведаміў сябар затрыманага Сяргей Каваленка, па словах Сургана, міліцыянты спыталі ў яго дакументы, а пасля адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе пачалі збіваць.

Як распавёў Каваленка, Алега Сургана падвешвалі за кайданкі да кратаў, білі галавой аб унітаз і плявалі на яго.

Па словах Сяргея Каваленкі, у Сургана моцныя пабоі твару. Актывісты змаглі выклікаць хуткую дапамогу. Алега Сургана адвезлі ў 3-ю гарадскую бальніцу Віцебска, паведамляе Хартыя-97

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства