Эўразьвяз выказваецца ў падтрымку “Народнай Волі”

2005 2005-10-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рада міністраў Эўрапейскага зьвязу выступіла з заявай, у якой выказала сваю заклапочанасьць будучыняй незалежнай прэсы у Беларусі. Прадстаўнікі Эўразьвязу асудзілі знішчальны штраф, накладзены на газэту “Народная воля” і адмову ёй у друкаванні і распаўсюдзе.

Эўразьвяз заклікаў урад Беларусі паважаць абавязаньні ў межах АБСЭ у галіне свабоды выказваньняў, свабодных мэдыяў і інфармацыі ды заклікаў даць магчымасьць незалежнай прэсе выходзіць без перашкодаў. У гэтым жа звароце міністру інфармацыі Беларусі прапанавана сустрэцца з кіраўніком прадстаўніцтва Эўразьвязу у Менску і абмеркаваць сытуацыю з мэдыямі.

Па зьвестках радыё Свабода, у рэдакцыі “Народнай волі” чакаюць, што 6 кастрычніка калектыў наведаюць амбасадары краінаў Эўразьвязу і перададуць свой зварот у падтрымку газэты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international