Cуд не чуе аргументаў і доказаў

2009 2009-09-03T13:17:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhou.jpg
Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

Суддзя Ірына Смалякова не задаволіла скаргу актывіста "Руху "За Свабоду" Леаніда Аўтухова наконт адмены штрафу на 1400 000 рублёў за віншаванне гарадчан з Днём прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце.


У судзе Віцебскай вобласці адбыўся разгляд скаргі спадара Аўтухова на пастановы суда Гарадоцкага раёна, што вынесла Ганна Ганчарова. Аўтухоў выклаў усе доказы аб неправамоцнасці дзеянняў міліцыянтаў і суда Гарадоцкага раёна, указаў на парушэнне міжнародных абавязкаў Беларусі, а таксама нормаў беларускага заканадаўства.


Суддзя Смалякова абыякава ўспрыняла доказы актывіста аб парушэнне норм запаўнення  пратакола і  праігнаравала той факт, што ў пратаколе змест рашэння аб прыцягненні Аўтухова ў суд напісаў сам Зміцер Лабанаў, які і складаў пратакол. Такая дробязь засталася па-за ўвагай суддзі абласнога суда, як і іншыя парушэнні па пратаколу. Таксама Смалякова не стала турбавацца, што ў Гарадоцкім судзе паблыталі дэфініцыі аб масавых мерапрыемствах і палічылі мітынгам акцыю віншавання. Суддзя абласнога суда дайшла да пытання аб тым, чаму Аўтухоў не прасіў дазволу на віншаванне  (значыцца, у  яе трактоўцы гэта з'яўляецца масавым мерапрыемствам кшталту мітынгу).


Але галоўнае ў тым, што служыцелі феміды ніяк не абцяжарвалі сябе пытаннямі адпаведнасці дзеянняў Аўтухова нормам беларускага заканадаўства, а адназначна лічылі яго правапарушальнікам. Такія дзеянні дакладна адпавядаюць "генеральнай" лініі сталінскага правасуддзя: быў бы чалавек, а артыкул на яго знойдзецца.


Суддзю Смалякову не кранула прамова Аўтухова аб тым, што ён беспрацоўны, на яго ўтрыманні двое непаўнагадовых дзяцей, што яму не даюць працу на Гарадоччыне. Маючы нядрэнны кавалак масла на хлеб, суддзя мабыць зусім не думала пра тое, як выплачваць неадэкватны штраф беспрацоўнаму.


Выглядае на тое, што палітычна матываваныя прысуды на Беларусі не абскарджваюцца. Рашэнні па іх прымаюцца не ў судовых залах і задоўга да паседжання. Адмова бачыць відавочныя рэчы – яскравае рыса заданасці рашэнняў па такіх справах у судовай сістэме.


Актывіст  Руху "За Свабоду" сп. Аўтухоў мае намер абскардзіць рашэнне на ўзроўнні камісіі па правах чалавека ў ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international