Вядомыя грамадскія дзеячы звярнуліся да сусветных лідэраў

2009 2009-09-01T16:03:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhovich.jpg
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Вядомыя грамадскія дзеячы звярнуліся да сусветных лідэраў з просьбай аб садзейнічанні ў правядзенні незалежнай экспертызы справы Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Волчак.

Паводле яго слоў, адпаведны зварот накіраваны кіраўнікам краін Еўрапейскага саюза, дзейнаму прэзідэнту ЕС, прэм'ер-міністру Швецыі Фрэдэрыку Рэінфельту, старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлю Барозу, прэзідэнту ЗША Бараку Абаму і прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву.

"Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка вядомыя сваёй дзейнасцю па абароне правоў прадпрымальнікаў і выяўленні фактаў карупцыі ў Гродзенскай вобласці Беларусі. Аўтуховіч, акрамя таго, за месяц да арышту, стаў адным са сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні незалежнага руху ветэранаў баявых дзеянняў "Абаронцы Айчыны", а таксама падпісаў адкрыты ліст да кіраўніцтва краіны ў абарону правоў ветэранаў вайны ў Афганістане", — гаворыцца ў звароце.

У дакуменце таксама паведамляецца, што 8—10 чэрвеня Беларусь наведаў вядомы міжнародны эксперт у галіне крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права Марцін Фінке. Эксперт прызнаў, што справа ў дачыненні да названых асоб расследуецца без юрыдычных парушэнняў, апасенні ж праваабаронцаў адносна яго палітычнага характару беспадстаўныя. Аднак, на думку падпісантаў звароту, гэтае заключэнне "выклікае некаторыя сумненні з пункту гледжання паўнаты, бо падчас падрыхтоўкі даклада Фінке не сустракаўся з бокам абароны і, паводле яго ўласных слоў, меў доступ толькі да часткі матэрыялаў справы".

"Мы звяртаемся да вас з просьбай аказаць садзейнічанне ў арганізацыі незалежнага міжнароднага расследавання справы прадпрымальнікаў з Ваўкавыска і падтрымаць наш заклік да правядзення адкрытага суда. Мы таксама спадзяемся, што вы далучыцеся да нашага патрабавання аб неадкладным вызваленні актывіста міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Арцёма Дубскага, які прызнаны вязнем сумлення", — гаворыцца ў прынятым дакуменце.

Зварот падпісалі 27 чалавек, сярод якіх экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, былы кіраўнік Вярхоўнага савета Станіслаў Шушкевіч, лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, экс-міністр знешнеэканамічных сувязей Беларусі Міхаіл Марыніч, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў і іншыя, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international