Дэпутат ПАСЕ прапаноўвае праверыць інфармацыю пра фальсіфікацыю выбараў у Беларусі
28.08.2009.
Тэгі: выбары, фальсіфікацыя, Рада Еўропы.
Крыніца: .
Дэпутат парламента Нідэрландаў ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (CDA), член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Пітэр Омтзіхт лічыць, што Савет Еўропы павінен праверыць інфармацыю аб фальсіфікацыі вынікаў апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Як паведаміў БелаПАН Омтзіхт, у сувязі з заявай прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрв'ю расійскай газеце "Известия" змяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе дэпутат накіраваў зварот у Кабінет міністраў СЕ. Паводле меркавання Омтзіхта, Савет Еўропы павінен зрабіць адпаведныя крокі і папрасіць беларускія ўлады даць неабходныя дакументы з рэальнымі вынікамі галасавання, з вынікамі, якія абвясціў Цэнтрвыбаркам, і распараджэнне аб фальсіфікацыі выбараў.
У адпаведнасці з унутранымі працэдурамі СЕ Омтзіхт накіраваў у Кабінет міністраў адпаведны запыт.
Нагадаем, у інтэрв'ю "Известиям" Лукашэнка заявіў: За мяне на апошніх выбарах прагаласавала, да ведама, 93%. І я прызнаўся потым, калі мяне пачалі проста ціснуць, што мы фальсіфікавалі выбары. Я аддаў каманду, каб не 93% было, а дзесьці там 80, я не памятаю, колькі. Таму што за 90 — гэта ўжо псіхалагічна не ўспрымаецца. Але гэта была праўда.
Каментуючы БелаПАН выказванне прэзідэнта, кіраўнік Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына заявіла, што ЦВК нічога не ведае пра фальсіфікацыю вынікаў выбараў. Цэнтральная камісія ніякіх каманд не атрымлівала і абвясціла тыя лічбы, якія паступілі да нас па афіцыйных крыніцах. Яны цалкам адпавядаюць пратаколам абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій, — падкрэсліла Ярмошына, паведамляе БелаПАН.
Навіны па тэме
23.08.2010 Дакладчык па Беларусі ў ПАРЭ Сініка Хурскайнэн у Менску
15.06.2010 Лідзія Ярмошына: «Гэта альбо правакацыя, альбо танная сенсацыя…»
18.05.2010 Генеральны сакратар Савета Еўропы асудзіў сьмяротныя прысуды ў Беларусі
23.03.2010 Рада Еўропы асудзіла прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у Беларусі
09.02.2010 Беларускія назіральнікі выявілі парушэньні на украінскіх выбарах
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








