Мітынгаваць у цэнтры Віцебску, па-ранейшаму, забаронена

2009 2009-08-28T18:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pershamaj_vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Рацыя

Фота Радыё Рацыя

Віцебскія ўлады вызначыліся з месцамі для правядзення ў абласным цэнтры масавых мерапрыемстваў. Адпаведнае рашэнне прынятае Віцебскім гарвыканкамам. Зараз для правядзення мітынгаў, шэсцяў, пікетаў абраныя тры пляцоўкі: парк імя Савецкай Арміі (Мазурына) ў раёне цэнтральнай сцэны, парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў, парк 30-годдзя УЛКСМ (за будынкам дзіцячай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву). Такім чынам, насуперак чаканням дэмакратычнай грамадскасці, цэнтр горада па-ранейшаму зачынены для мітынгоўцаў.

Гэтым жа рашэннем вызначаны таксама і пералік неабходных дакументаў, якія патрэбна прадставіць для атрымання дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемтсва, калі яно праводзіцца без удзелу органаў дзяржаўнай улады. Гэта дамова з упраўленнем унутраных спраў аб ахове грамадскага парадку,  дамова з Віцебскай цэнтральнай паліклінікай аб медыцынскім абслугоўванні, а таксам дамова з упраўленнем ЖКХ аб забеспячэнні ўборкі тэрыторыі пасьля правядзення мерапрыемства.

Мясцовыя актывісты неаднаразова патрабавалі ад гарвыканкама вызначыць месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў у цэнтры горада.

Так, напрыклад 27 лютага 2009 году прадстаўнікі Віцебскіх арганізацыяў: ПАГА “Рух “За Свабоду” Х. Жаляпаў, Партыі БНФ К. Смолікаў, БХД Т. Севярынец, БСДП (Народная Грамада) А. Гаўгуцікаў і праваабаронца С. Парсюкевіч накіравалі ліст старшыні Віцебскага аблвыканкама А. Косінцу, дзе пералічылі некаторыя факты парушэння правоў грамадзян у вобласці. Найпершым пытаннем для  для разгляду ставілася змена Віцебскім гарвыканкамам месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў на карысць пляцоўкі ў цэнтры горада.

Аднак, як бачна, пакуль безвынікова. На жаль, гарадскія ўлады па-ранейшаму асцерагаюцца дапушчаць крамольныя думкі ў цэнтр Віцебску.

Нагадаем, што за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў ў Віцебску толькі за апошнія два гады ў судовым парадку было пакарана каля трыццаці мясцовых актывістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international