"Рэпарцёры без межаў" выступілі ў абарону незалежнай беларускай прэсы

2005 2005-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 кастрычніка ўплывовая міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры беp межаў" звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем спыніць уціск незалежных беларускіх выданняў. Нагодай для звароту сталася скасаванне дамоваў на друк і распаўсюд "Народнай волі" і буйны штраф рэдакцыі "БДГ. Деловая газета", перадае прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
"Рэпарцёры" звярнуліся да Прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць сістэматычнае цкаванне незалежнай прэсы і атакі на дзе вядучыя незалежныя газеты, што, на іх думку, "дэманструе намер уладаў змусіць замаўчаць крытычныя галасы.
"Мы заклікалі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку пакласці канец гэтай палітыцы сістэматычнага ўціску той маленькай групы медыяў, якія стараюцца забяспечыць людзей Беларусі інфармацыяй, якая адрозніваецца ад афіцыйнай", - заявіла сусветная арганізацыя, што выступае за свабоду прэсы.
"Стварэнне наўмысных перашкодаў існаванню незалежнай прэсы даказвае, што ўлады вырашылі закрыць усе альтэрнатыўныя медыя за час, які аддзяляе нас ад прэзідэнцкіх выбараў 2006 г.", - цытуюць "Рэпарцёры" галоўнага рэдактара "Народнай волі" Іосіфа Сярэдзіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international