Канстытуцыйны суд пакінуў "дазваляльныя" штампы ў пашпартах на няпэўны тэрмін

2005 2005-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канстытуцыйны суд прыняў заключэньне па справе, якая была распачатая судом 5 верасьня гэтага года на прапанову Савета міністраў Беларусі. Урад прасіў памяняць тэрмін рэалізацыі заключэньня Канстытуцыйнага суду ад 27 верасьня 2002 года.

Ранейшым рашэньнем суд прапанаваў ураду цягам трох гадоў, да 31 сьнежня 2005 года, стварыць неабходную сістэму ўліку, якая б дазваляла грамадзянам Беларусі ажыцьцяўляць іх канстытуцыйнае права на свабоду перамяшчэньня без прастаўленьня ў пашпарце "дазваляльнай" адзнакі.

Канстытуцыйны суд прызнаў, што адказныя дзяржаўныя структуры не прынялі неабходных мераў па выкананьні рашэньня суду. Аднак, улічваючы прапановы ўраду, падтрыманыя Палатай прадстаўнікоў (ініцыятарам вытворчасьці па справе), суд працягнуў тэрмін выкананьня свайго рашэньня. Прычым цяпер тэрміны выкананьня не пазначаныя. Ураду дадзены час "да завяршэньня працы па стварэньні адпаведнай сістэмы ўліку".

Савет міністраў павінен інфармаваць грамадзянаў пра пэрспэктывы штампу ў пашпарце. Ураду суд прапанаваў на час захаваньня штампаў ў пашпартах, якія дазваляюць выезд ва ўсе краіны сьвету, прыняць дадатковыя захады па спрашчэньні парадку іх прастаўленьня, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international