"Народная воля" надрукаваная ў Смаленскай друкарні. Газету атрымаюць усе падпісчыкі

2005 2005-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдакцыя "Народнай волі" заключыла дамову з друкарняй у Смаленску. Як паведаміла ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" намесніца галоўнага рэдактара выдання Святлана Калінкіна. Наогул, па словах спн. Калінкінай, рэдакцыя будзе старацца зрабіць усё магчымае, каб падпісчыкі атрымлівалі інфармацыю ў тым жа аб'ёме, што і раней.
4 кастрычніка падпісчыкі “Народнай волі” атрымалі чарговы нумар незалежнай газеты. Ён прысьвечаны Кангрэсу дэмакратычных сілаў і адзінаму кандыдату Аляксандру Мілінкевічу. Праз падпіску было ў належныя тэрміны распаўсюджана 16 тысячаў асобнікаў "Народнай Волі", надрукаванай у друкарні ў Смаленску.

Яшчэ прыкладна 11 тысячаў асобнікаў пакуль будуць распаўсюджвацца бясплатна. Атрымаць іх можна непасрэдна ў рэдакцыі “Народнай Волі” (Менск, Энгельса, 34а.).
Як паведаміў Радыё Свабода галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, газета будзе выходзіць, як і раней, 5 разоў на тыдзень.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international