Журналіст НТВ Аляксей Малкаў: «Беларускія спецслужбы мне адкрыта пагражалі»

2009 2009-08-24T15:12:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_ntv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпартаваны расейскі журналіст заяўляе, што людзі ў цывільным дапытвалі яго ў закінутым санаторыі ў лесе.
Нагадаем, што 14 жніўня з Беларусі была дэпартаваная здымачная група расейскага тэлеканала НТВ у складзе журналіста Андрэя Малкава і аператара Юрыя Бабенкі. У Менску здымачная група НТВ здымала фільм пра зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў. Расейскія журналісты ўзялі інтэрв'ю ў жонкі зніклага ў 1999 годзе віцэ-спікера парламента Віктара Ганчара і зніклага ў 2000 годзе журналіста Дзмітрыя Завадскага. Міжнародная супольнасць абвінавачвае у дачыненні да іх выкрадання шэраг высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.
У інтэрв'ю беларускім СМІ аператар Юры Бабенка паведаміў, што яго і Андрэя Малкава затрымалі каля менскага гатэля, дзе яны жылі, супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў. Іх пасадзілі ў фургон, адвезлі ў лес, дзе канфіскавалі касеты, SIM-карты, дапыталі, а затым даставілі ў Воршу і пасадзілі на цягнік да Масквы.
Журналіст НТВ Аляксей Малкаў у інтэрв'ю www.ucpb.org назваў сваё выправаджэнне «спектаклем».
«Першы дзень знаходжання ў Беларусі прайшоў вельмі спакойна, -- узгадвае ён. -- Я расслабіўся і атрымліваў асалоду ад знаходжаня ў Менску. Але ўжо на наступны дзень раніцай я заўважыў сачэнне. Усё было арганізавана досыць прымітыўна. Я нават падышоў да людзей, якія суправаджалі мяне, і спытаў, ці ёсць да мяне пытанні. Яны стушаваліся і адказалі: «Не». Прыйшлося папрасіць сваіх калегаў, каб яны мне тэлефанавалі кожныя паўгадзіны».
«Потым каля гатэля мы заўважылі вялікую колькасць людзей у форме і ў цывільным, -- распавядае Аляксей Малкаў. -- Да яго падагналі фургон. У той час, калі да нас падышла група людзей, я размаўляў па тэлефоне, і паспеў сказаць, што зараз, мусіць, будуць забіраць. У наступнае імгненне ў мяне сілай вырвалі тэлефон і завалаклі ў фургон. Потым адвезлі ў нейкі незаселены дом адпачынку, размешчаны ў лясным масіве. З усёй групы назваўся толькі адзін чалавек, а з-за спробаў даведацца прозвішчы і ведамасную прыналежнасць іншых я нарваўся на адкрытую пагрозу. Скажу шчыра, было не па сабе. І ў галаве круціліся розныя нядобрыя думкі».
Расейскі журналіст сцвярджае, што беларускія спецслужбы працуюць груба і нахабна.
«Склалася ўражанне, што беларускія спецслужбы лічылі, што ў Беларусь пад выглядам журналістаў прыехала нейкая спецгруппа для выканання спецзадання. Калі мяне «прабілі» па базе дадзеных і пераканаліся, што я сапраўды журналіст НТВ, на тварах мясцовых чэкістаў чыталася здзіўленне, змяшанае з расчараваннем, -- сцвярджае журналіст. -- Далей нас даставілі ў Воршу, пасадзілі ў цягнік і адправілі дадому. Вядома ж, усе знятыя матэрыялы былі канфіскаваныя, таксама як і тэлефонныя SIM-карты. Незразумела, навошта быў патрэбны ўвесь гэты спектакль, маглі забраць плёнкі проста ў гатэльным нумары. Цяпер ужо я ведаю, якая рэальная сітуацыя ў Беларусі. Спецслужбы тут працуюць груба і нахабна».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international