Завершанае расьсьледваньне крымінальнай справы Сяргея Скрабца. Суд пачнецца прыблізна праз месяц

2005 2005-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэспубліканская пракуратура завяршыла дасьледаваньне крымінальнай справы вядомага апазыцыйнага палітыка, кіраўніка дэпутацкай групы "Рэспубліка" у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргея Скрабца. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні для СМІ, якое прэсавая служба пракуратуры распаўсюдзіла 3 кастрычніка.

Рэспубліканская пракуратура абвінавачвае Сяргея Скрабца ў трох парушэньнях закону – выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падрыхтоўцы да дачы хабару. Паводле пракуратуры, спадар Скрабец, нягледзячы на тое, што быў абраны восеньню 2000-га году дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і таму мусіў бы спыніць прадпрымальніцкую дзейнасьць, працягваў да лістападу 2001 году кіраваць асабіста і праз падстаўных асобаў "Гандлёвым Домам “Бел-Бабаеўскае".

Пракуратура таксама заяўляе, што былы парлямэнтар сумесна са сваім братам Аляксандрам двойчы прадстаўляў сьвядома сфальсыфікаваныя дакумэнты і дамогся ў "Беларусбанку" валютных крэдытаў, якія нанесьлі страту дзяржаве ў памеры 498.220 даляраў ЗША.

Сяргей Скрабец на гэтыя абвінавачваньні адказваў, што ён спыніў пасьля абраньня дэпутатам прадпрымальніцкую дзейнасьць. Што ж тычыцца крэдытаў, дык яны сапраўды былі атрыманыя. На гэтыя грошы купілі сельскагаспадарчую тэхніку, якую зьбіраліся прадаць за межамі Беларусі. І калі б яе раптоўна не канфіскавалі, дык адпаведныя фірмы ўжо даўно б разьлічыліся за пазыку.

Сяргей Скрабец да апошняга часу знаходзіўся на абсьледаваньні ў рэспубліканскім турэмным шпіталі, 29 верасьня вярнулі ў сьледчы ізалятар часовага ўтрыманьня па вуліцы Валадарскага ў Менску.

Як паведаміў адвакат Алег Дубавец карэспандэнту Радыё Свабода, суд над Сяргеем Скрабцом пачнецца прыблізна праз месяц. Разглядаць справу будуць у судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international