Прафсаюзнага лідэра звольнілі за актыўную дзейнасць

2009 2009-08-21T18:26:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sbp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэктар Лукомльскай ГРЭС папярэдзіў лідэра першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза Аляксея Габрыэля пра тое, што кантракт з ім працягнуты не будзе.

Па словах Габрыэля, дырэктар растлумачыў і прычыну: за актыўную прафсаюзную дзейнасць. «Салiдарнасць» пацікавілася ў кіраўніцтва Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, як прафцэнтр збіраецца абараняць правы свайго актывіста.

- Габрыэль узначальвае першасную арганізацыю. І адразу ўлазіць Кангрэсу ў справы першаснай арганізацыі – гэта не правільна, - лічыць намеснік старшыні БКДП Мікалай Канах. – Спачатку распачаць меры павінны шэраговыя сябры першаснай арганізацыі – напісаць дырэктару ліст, запярэчыць. Мы будзем рэкамендаваць першаснай арганізацыі правесці сход і вызначыць, што рабіць, каб абараніць правы свайго лідэра.

Мікалай Канах таксама паведаміў, што Кангрэс, са свайго боку, мае намер уключыць факт парушэння правоў прафсаюзнага актывіста Аляксея Габрыэля ў каментар да штогадовага даклада ўрада пра выкананне ратыфікаваных канвенцыяй Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

Апроч гэтага, па словах намстаршыні БКДП, інфармацыя пра супрацьпраўныя дзеянні кіраўніцтва Лукомльскай ГРЭС, будзе даведзена да ведама Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

- У панядзелак мы звяжымся з Мінпрацы і будзем ставіць пытанне ў жорсткай форме. Таму што адбываецца так, што наладжаны дыялог ператвараецца ў туман, які пусцілі ў вочы і нам, і МАП, - адзначыў намстаршыні БКДП.

На думку кіраўніцтва незалежнага прафцэнтра, Міністэрства працы павінна неадкладна праінфармаваць наймальнікаў пра тое, што Беларусь пазбавілі гандлёвых прэферэнцый менавіта з-за парушэнняў правоў прафсаюзаў, а таксама пра тое, што ўрад надзвычай зацікаўлены ў вяртанні гэтых ільгот. А такімі сваімі дзеяннямі, як і ў дачыненні да Габрыэля, так і ў дачыненні да першаснай арганізацыі БНП на «Белшыне», наймальнікі наносяць велізарную шкоду рэалізацыі планаў урада.

- А то мы сядзім на 5-м паверсе ў 509-м пакоі (у Мінпрацы - «С») і кажам адно, а ўнізе дырэктары робяць тое, што хочуць, - заявіў Мікалай Канах. – Мы са старшынём БКДП Аляксандрам Ярашуком на наступным тыдні абавязкова сустрэнемся з дырэктарам Лукомльскай ГРЭС і папярэдзім яго пра адказнасць за падобныя рашэнні, якія ён прымае. Таму што з-за такіх як ён і дырэктара «Белшыны» усе намаганні ўрада і Кангрэса па вяртанні гандлёвых прэферэнцый могуць стацца безвыніковымі.

У той жа час, намеснік старшыні Кангрэса падкрэсліў, што надзвычай важна, каб шэраговыя сябры паўсталі на абарону свайго лідэра.

- Мы хочам, каб дзейнічала першасная арганізацыя. Таму што сёння назіраецца такая тэндэнцыя – не трэба ўнізе нічога рабіць, ёсць лідэр Кангрэса, і ён тут будзе ўсе пытанні вырашаць. Так ўвогуле ад барацьбы можна адмовіцца. Яны малайцы, дамагліся падпісання калектыўнай дамовы, але яны і надалей павінны працягнуць сваю барацьбу і абараніць свайго лідэра. Бо зараз атрымліваецца так, што актыўныя дзеянні распачынаюць толькі лідэры, а людзі ходзяць як нічога і не здарылася. Калі б шэраговыя сябры выказвалі хоць крыху свой пратэст, высоўвалі і адстойвалі свае патрабаванні, вынікі мы б мелі зусім іншыя, - зрабіў выснову Мікалай Канах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international